Здарэнні88

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч

Гэтыя грошы бацькі сабралі для пакупкі кватэры.

42‑гадовы жыхар Мінска звярнуўся ў міліцыю з заявай пра знікненне з кватэры сямейных грошай на суму каля 200 тысяч долараў. Мужчына падазраваў сантэхніка, якога нібыта ўпусціў у хату яго 10‑гадовы сын, аднак грошы вынес сам чацвёртакласнік.

Схема была стандартнай. Хлопчыку патэлефанавалі ашуканцы. Спачатку пад выглядам замены дамафона яго пераканалі перадаць код з SMS, а пасля праз відэасувязь з ім звязаўся нібыта міліцыянт. Той заявіў, што бацькам пагражае крымінальная адказнасць за махлярства, і запатрабаваў задэклараваць усе наяўныя грошы.

Ведаючы, дзе ляжаць сродкі на кватэру, дзіця ў два этапы вынесла з дому 160 тысяч долараў, 30 тысяч еўра ды 30 тысяч рублёў.

Па інструкцыі злачынцаў хлопчык пакінуў купюры ў кустах непадалёк ад дома, пасля чаго яму загадалі як мага даўжэй не вяртацца дадому і нічога не расказваць.

Кур’ера, які забраў грошы, міліцыянты затрымалі, але грошы той ужо адправіў за мяжу.

Міліцыя піша, што школьнік раней наведваў прафілактычныя лекцыі міліцыі і абмяркоўваў ашуканскія схемы з бацькамі, але пад псіхалагічным ціскам куратараў разгубіўся.

Каментары8

  • Квэст
    05.08.2026
    Як вывесці грошы за мяжу?
  • Грошы ў банку
    05.08.2026
    Імя, вы рэжымны агітатар ?
    Навошта грошы здаваць у банкі лукашэнкі ?
    Яны там ці знікнуць, ці прыйдуць падаткавікі з дурнымі пытяннямі.
  • Аўтобус
    05.08.2026
    Квэст, вывезці грошы за мяжу лёгка, калі ніхто не будзе ведаць пра гэта, нават і жонка.
    Мытнікі выкрываюць парушэнні толькі па наводцы з КГБ.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць