Грамадства1313

Чыноўнік патлумачыў, чаму нельга рабіць ядзерны могільнік у Астравецкім раёне

Шанцы на будаўніцтва ядзернага могільніка на ўсходзе Беларусі рэзка выраслі.

Шанцы на будаўніцтва ядзернага могільніка на ўсходзе Беларусі (Хойніцкі раён Гомельшчыны ці Мсціслаўскі раён Магілёўшчыны) рэзка выраслі. Гэта адбылося пасля нечаканай заявы першага намесніка начальніка Дзяржатамнагляду Беларусі, піша «Флагшток».

Леанід Дзедуль выказаўся так: «Калі размясціць яго побач з атамнай станцыяй, то ў выпадку нейкай гіпатэтычнай падзеі на станцыі, яна можа паўплываць на бяспеку працы пункта захавання, дзе мы плануем у тым ліку размяшчаць і так званыя аварыйныя радыеактыўныя адходы».

 Прасцей кажучы, у выпадку сур’ёзнай аварыі на БелАЭС радыеактыўнае забруджванне можа зрабіць небяспечным абслугоўванне раней пахаваных адкідаў.

Гэта заява выглядае дзіўнай, паколькі яна прагучала без інфармацыйнай нагоды, і ідзе ўразрэз са словамі былога дырэктара дзяржпрадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі «БелРАА» Дзмітрыя Логвіна.

Той казаў, што актыўнасць грамадзян можа стаць вырашальнай пры выбары пляцоўкі для будаўніцтва радыёактыўнага сховішча.

Паводле яго слоў, больш за 70% жыхароў Астравецкага раёна на сённяшні дзень не супраць будаўніцтва сховішча. У Магілёўскай вобласці (імаверна, гаворка ідзе пра Мсціслаўскі раён) не пярэчаць 60% насельніцтва.

У раёне радыелагічнага запаведніка з будаўніцтвам могільніка згодныя менш за 50% грамадзян (падобна, маюцца на ўвазе жыхары Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці).

Адкрытае абмеркаванне будзе праходзіць у жніўні-верасні 2026 года. Канчатковае рашэнне ўлады плануе прыняць у 2026—2027 гадах.

Каментары13

  • цыкада
    06.05.2026
    Эксперт, но это не точно
  • Sos
    06.05.2026
    Згодна з лукашэнаўскамі апытанкамі 150% жыхароў Астраўца жадаюць каб магільнік быў пасярод Астраўца і 300% за любыя могілкі ўсюды дзе вырашыць хунта.
    Згодна з тымі ж апытанкамі "ветэраны" патрабуюць як мага больш радыяктыўных могілак і рэактараў паўсюль і ўсюды. Абы толькі рэжым мог папяліць грошы.
  • Бес Працоўны
    06.05.2026
    1. Леанід Дзедуль выказаўся так: «Калі размясціць яго побач з атамнай станцыяй, то ў выпадку нейкай гіпатэтычнай падзеі на станцыі, яна можа паўплываць на бяспеку працы пункта захавання, дзе мы плануем у тым ліку размяшчаць і так званыя аварыйныя радыеактыўныя адходы».

    2. Гэта заява выглядае дзіўнай, паколькі яна прагучала без інфармацыйнай нагоды, і ідзе ўразрэз са словамі былога дырэктара дзяржпрадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі «БелРАА» Дзмітрыя Логвіна.

    Чаму без інфармацыйнай нагоды? "протечка ионо-обменных смол" - гэта тое што трапіла у маё асабістае інфармацыйнае поле зроку. Я не памятаю крыніцу.

    Як я уяўляю сабе ВВЭР і CANDU (Канада Дэйтэрый Уран). І там і там вада 1-га контура ахалоджання рэактара паступова перастае быць вадой. Небяспеку уяўляе з сябе трытый. ВВЭР не можа напрацоўваць яго у такой колькасці як CANDU, бо працуе на лёгкай вадзе. Лёгкая вада + нейтрон = цяжкая, на якой працуе CANDU. Таму на CANDU колькасць трытыю большая.

    Як я уяўляю сабе іона-абменную смалу? Невялічкія бусінкі палімера, якія лёгка электрызуюцца і таму сарбуюць з разчыну на сябе які-небудзь іон супрацьлеглага знаку. Ну, а калі разчын гарачы, то палімер (рэзіна - анг., смала) проста можа расплавіцца і пачяцы разам з разчынам. Штатны рэжым такога іона-абменнага фільтра такога не дапускае. Шарыкі напаўняльніка знаходзяцца пэўны час у іона-абменнай калёне, пасьля чаго, як я сабе гэта уяўляю, павінны проста мяняцца на чыстыя, новыя.

    Аварыйны радыактыўны адкід - разчын расплаўненай смалы, які трэба яшчэ сумець вымыць з трубапровада, куды ён можа трапіць. А вымыўшы трэба неяк утылізаваць. Ахалоджаная смала ізноў застыне.

    Тэхнічный дэталяў датычна іона-абменных смолаў і фільтраў для ВВЭР-1200 я проста не ведаю. Але сам прынцып іона-абменнай вадкаснай храматаграфіі можна убачыць у роліках сп. Евгения Иванова, прыкладам на радовішчы "Хіагда" (Буратыя), на "Далуры" (Курганская вобласць РФ). Гэта паліўны дывізіён РОСАТАМА. Навошта іона-абменная калёна на ВВЭР-1200 для мяне - адкрытае пытанне.

    Мае сакурснікі, фізікі, пайшлі з жыцця з розных прычын. Галоўная - яны былі караблямі без мора у 90-я і уратаваліся з іх адзінкі, проста з'ехаўшы з БССР у іншыя страны, дзе для іх было будзь-якае мора.

    Радуюся за Сяргея Бесараба і іншых, што здолелі уратаваць сябе.

    Спадзяюся крыніца паведамлення пра "протечку ионо-обменных смол" адшукаецца. А у пункце 1 мне бачыцца імаверная агаворка па Фройду: "мы плануем у тым ліку размяшчаць і так званыя аварыйныя радыеактыўныя адходы".

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць