Меркаванні1111

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй

42 тысячы каласоў для інсталяцыі Уладзіміра Цэслера ў беларускім павільёне на Венецыянскім біенале ўстаўлялі ўручную. У тым ліку былыя беларускія палітвязні. А крыж з камерамі сачэння, які прыдумала Даніэла Каляда, зроблены з чыгуначных рэек, якія вялі ў Асвенцім, расказвае Дзмітры Гурневіч у фэйсбуку.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

42 тысячы каласоў для інсталяцыі Уладзіміра Цэслера ў беларускім павільёне на Венецыянскім біенале ўстаўлялі ўручную. У тым ліку былыя беларускія палітвязні. Крыж з камерамі сачэння, які прыдумала Даніэла Каляда, зроблены з чыгуначных рэек, якія вялі ў Асвенцім. Іх адмыслова для выставы пазычыў польскі бок.

Карціны Сяргея Грыневіча ствараюць вельмі вусцішную атмасферу. Хрыстос на крыжы з камерамі — гэта разрыў мозга. Позірк жаху Мадонны Грыневіча прымусіў мяне ўявіць сапраўдны жах ад болю. На абразах Божая Маці спакойная. А тут я ўпершыню ўявіў, як яна магла выглядаць у рэальнасці. Там ёсць карціна жытнёвага поля Грыневіча. Ад дэталяў вочы вылазяць з арбіт. Нездарма ў аднаго швейцарскага калекцыянера ажно 300 карцін гэтага беларускага мастака. Мікалай Халезін у адным кадры трымае тую самую аплатку без смаку, якую стварыў дацкі кухар Расмус Мунк, найлепшы шэф 2024 і 2025 гадоў.

Гісторыі беларускіх палітвязняў агучваюць сваімі галасамі Джыліян Андэрсан, Стывен Фрай (гэта мой самы любімы голас ангельскіх аўдыякніг), галасы Джоан Ламлі і Джуда Ло расказваюць пра Беларусь. У адным з фрагментаў экспазіцыі ёсць водар беларускай турмы і пакутаў, які стварылі ўкраінскія парфумеры. Ідэя шара з забароненых кніг належыць самому Халезіну. Я не адразу ўбачыў пад шарам кош экскаватара. Гэта аднясенне да выпадку, калі экскаватар нішчыў забароненыя кнігі Бахарэвіча ў Беларусі. Але тут шар з кніг нішчыць гэты кош.

Я не аматар сучаснага мастацтва з прэтэнзіяй на крытыку. І з Халезіным я знаёмы завочна, таму захапляцца ім па сяброўскай лініі няма нагоды. Але тое, што яны зрабілі з Даніэлай і Наталляй Калядой, куратаркамі павільёна, — гэта нешта шыкоўнае.

Пакуль я не пабачыў ролік Халезіна пра наш павільён, я думаў, што «прадаць» Беларусь свету варта было неяк больш аптымістычна. Праз любоў, прыгажосць. Але гэта і ёсць пра гэта, толькі з аповедам, як іх душаць керзавыя боты, паліцэйская і антыэстэтычная дзяржава. І галоўнае — яна безаблічная, нясмачная, як аплатка Мунка, і не пахне, а смярдзіць. Нашу Беларусь там ілюструе жытнёвае поле, прыгожае, чыстае, над якім вісяць нашы саламяныя павукі (мая бабуля рабіла іх у дзяцінстве, і гэта было для яе шчасце, калі яны круціліся нагрэтыя цеплынёй печкі), але тут павукі з іржавых прутоў, якія сімвалізуюць турэмныя краты. І ўсё гэта пад арганную музыку Вольгі Падгайскай. Беларусь там паказана як лабараторыя барацьбы са свабодай. Нездарма ўсё адбываецца ў святыні, доме любові і прыгажосці, дзе за кожным у павільёне сочаць і не адпускаюць. І далей ужо ідуць інтэрпрэтацыі. Над нашым полем вісіць іржавае жалеззе, але поле буяе, красуе, наліваецца красой, незалежна ад нічога.

Я не здзіўлены, што з 450 заявак ідэя беларускага павільёна трапіла ў лік трох дзесяткаў пераможцаў. Не здзіўлены, што замежная прэса рэагуе на беларускі праект так цёпла. Вельмі раю паглядзець 40‑хвілінны ролік Мікалая Халезіна. Там фантастычная экскурсія. А самому Халезіну, Наталлі і Даніэле Калядзе вялізны дзякуй за тое, як яны паказваюць Беларусь свету і як прыцягваюць да нашай тэмы крутых сусветна вядомых зорак.

P.S. Іронія лёсу. Пасля публікацыі паста напісаў чалавек з Беларусі, што не можа лайкнуць допіс, а хоча. Гэта чарговая «інсталяцыя» пра Беларусь і доказ сапраўднасці праекта ў Венецыі.

Каментары11

  • .
    09.05.2026
    "Папулізм для інтэлектуальна ўбогіх" - дакладна акрэслілі сваю пазіцыю, баязлівага цынізму хатаскрайнікаў. Прасцей усяго паплёўваць на іншых са стану "байкоту".

    [Зрэдагавана]
  • Someone
    09.05.2026
    Артыкул Гурневіча пра Біенале стаў сапраўднай сенсацыяй. Добра што вядомы эксперт па арце так хораша растлумачыў тым, хто не даедзе, не толькі што там можна ўбачыць, але і як правільна ўспрымаць. Вельмі пераканаўча выкарыстаны name dropping. Калі да Халезіна яшчэ можна ставіцца па-рознаму, то з Джудам Ло ўжо не паспрачаешся. Дзякуй ім усім за напамін сьвету за тое, як сьмярдзіць наша любая Беларусь пад керзавым ботам!
  • А як інакш?
    09.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць