Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці
Служба бяспекі Украіны, Нацыянальная паліцыя і Нацыянальная гвардыя затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці. Злачынцу знайшлі на працягу 24 гадзін пасля нападу, паведаміла прэс-служба СБУ.

Паводле інфармацыі следства, затрыманы — 36‑гадовы расійскі вайсковец родам з Санкт-Пецярбурга, які служыць у 1009‑м мотастралковым палку расійскіх узброеных сіл. Раней ён быў асуджаны за злачынства на тэрыторыі Расіі.

Інцыдэнт адбыўся 13 кастрычніка. Мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах Сіл абароны Украіны, якія знаходзіліся ў жылым доме. Усе пяцёра загінулі ад атрыманых раненняў.
Цяпер следчыя праводзяць неадкладныя дзеянні, каб высветліць усе абставіны забойства.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары