13‑гадовы хлопчык перасякаў дарогу на электрасамакаце і трапіў пад аўтамабіль
Аварыя адбылася ўвечары 14 кастрычніка на вуліцы Жукоўскага ў Мінску.

Хлопчык ехаў па ходніках уздоўж вуліцы Магілёўскай, а затым выехаў на рэгуляваны пешаходны пераход на зялёны сігнал святлафора. Пры гэтым школьнік не спыніўся і не сышоў з самаката. У гэты момант на яго наехала жанчына за рулём Peugeot, паведамляе ДАІ.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што дзецям маладзейшым за 14 гадоў забаронена кіраваць сродкамі персанальнай мабільнасці па-за межамі жылых зон без суправаджэння дарослых.
Акрамя таго, перад перасячэннем праезнай часткі кіроўцы СПМ абавязаны сысці з транспартнага сродку і пераходзіць дарогу пешшу, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Правіламі дарожнага руху.
Каментары