Здароўе11

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?

На круізным караблі, які плыве да Канараў, здарылася ўспышка віруса, ад якога няма лекаў. Больш за тое, людзі з сімптомамі хваробы ёсць ужо ў шасці краінах, і ў сацсетках шырацца абмеркаванні, ці не новы гэта кавід. Задалі гэтае пытанне доктару, біяхіміку і малекулярнаму біёлагу Святлане Кабанавай.

Фота: АР

Вірус, пра які ідзе гаворка, мае назву андэс. Гэта адзін з сямейства ортахантавірусаў, то-бок інфекцый, якія звычайна перадаюцца ад грызуноў да чалавека.

Святлана тлумачыць, як гэта адбываецца:

«Вірусныя часцінкі вылучаюцца ў заражаных грызуноў са слінай, фекаліямі ці мачой. Заражэнне чалавека можа адбыцца, калі ён спажывае ежу, што змяшчае экскрэменты інфікаваных жывёлаў, удыхае пыл з іх выдзяленнямі, ці калі такая жывёла яго кусае».

Андэс уяўляе асаблівую небяспеку, бо, як паведамляецца, ён можа перадавацца і ад чалавека да чалавека, а гэта палягчае яго распаўсюд. Ад гэтага віруса няма спецыфічнага лячэння або вакцын, медыкі могуць толькі падтрымаць арганізм, пакуль ён змагаецца. Смяротнасць ад андэсу можа дасягаць 40%.

Аднак андэс распаўсюджваецца зусім не так, як кавід.

«Пашырэнне кавіду перарасло ў пандэмію, таму што каранавірус перадаецца паветрана-кропельным чынам ад чалавека да чалавека. Схематычна гэта можна ўявіць так: адзін інфікаваны заражае вялікую колькасць людзей у кінатэатры, а потым кожны з іх заражае родных і калегаў на працы.

З кожным крокам заражэнняў будзе больш і больш, і ўрэшце іх будзе столькі, што сітуацыя стане непадкантрольнай. Гэта і ёсць пандэмія», — кажа Святлана.

У адрозненне ад кавіду, чалавек, інфікаваны хантавірусам, звычайна не перадае яго паветрана-кропельным чынам. Заражэнне ў такім выпадку адбываецца праз кантакт біялагічных вадкасцяў — напрыклад, калі кроў чалавека з вірусам трапіць у рану здаровага чалавека.

«Імавернасць такога заражэння ў параўнанні з кавідам нашмат меншая, таму перадумоў для ўзнікнення пандэміі хантавіруса няма. Тым не менш, калі заражэнне чалавека адбылося, трэба неадкладна звярнуцца да доктара, таму што захворванне можа працякаць цяжка», — расказвае навукоўка.

Што да сімптомаў заражэння, яны нагадваюць прыкметы грыпу. Гэта павышаная тэмпература, болі ў мускулах і суставах, галаўны боль, галавакружэнне, млоснасць або дыярэя.

Святлана Кабанава. Фота: архіў суразмоўцы

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • %
    10.05.2026
    Калі коратка, то не, і гэта добра

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць