Свет44

Смяротны вірус з круізнага лайнера пранік у Еўропу і пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека

Прынамсі 23 пасажыры судна MV Hondius, на борце якога была зафіксавана ўспышка хантавіруса, ужо пакінулі лайнер і вярнуліся дадому ў розныя краіны свету, піша New York Post.

Лайнер MV Hondius. Фота: Cruise Mapper

Паводле слоў аднаго з пасажыраў, які дагэтуль застаецца на борце, людзей не папярэдзілі пра магчымае заражэнне, калі яны пакідалі судна падчас стаянкі на Святой Алене ў Паўднёвай Атлантыцы 24 красавіка.

«Аўстраліец вярнуўся ў Аўстралію, чалавек з Тайваня — на Тайвань, амерыканцы — у розныя штаты ЗША. Англічанін — у Англію, нідэрландцы — па дамах… Астатніх я не памятаю», — расказаў ён.

На караблі, які рухаўся з Ушуаі (правінцыя Аргенціны) да Кабэ-Вердэ, знаходзіліся 147 чалавек: 88 пасажыраў і 59 членаў экіпажа 23 нацыянальнасцяў. Судна ішло па Паўднёвай Атлантыцы з прыпынкамі ў Антарктыцы, Паўднёвай Джоржыі, на астравах Найтынгейл, Трыстан да Кунья, Святой Алены і Узнясення, піша The Moscow Times.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што ў хворых, верагодна, быў выяўлены рэдкі штам Andes virus, здольны перадавацца ад чалавека да чалавека. Смяротнасць гэтага штаму можа дасягаць 40%. Эксперты лічаць, што шырокага распаўсюджання інфекцыя, хутчэй за ўсё, не атрымае, паколькі хантавірус значна менш заразны, чым COVID-19.

«Для перадачы неабходны цесны кантакт з біялагічнымі вадкасцямі інфікаванага», — патлумачыў Ali Khan, дэкан Каледжа грамадскага здароўя Медыцынскага цэнтра Універсітэта Небраскі. Паводле яго слоў, гаворка не ідзе пра кароткі кантакт.

Паводле даных аргенцінскіх следчых, крыніцай заражэння на борце магла стаць сямейная пара з Нідэрландаў.

Мяркуецца, што яны заразіліся ад грызуноў падчас экскурсіі па назіранні за птушкамі ва Ушуаі (Аргенціна) за некалькі дзён да выхаду судна з порта 20 сакавіка.

70‑гадовы мужчына памёр 11 красавіка, амаль за два тыдні да стаянкі судна на Святой Алене. Яго жонка, якая пазней таксама памерла ад інфекцыі, сышла на бераг разам з целам мужа і яшчэ амаль двума дзясяткамі пасажыраў.

Пазней памерла 78‑гадовая грамадзянка Германіі, а як мінімум яшчэ восем чалавек застаюцца з падазрэннем на інфекцыю і захварэлі на борце судна. Паводле даных аператара карабля Oceanwide Expeditions, некалькі цяжкахворых пасажыраў былі перададзены медыцынскім брыгадам у Нідэрландах.

Сярод эвакуяваных аказаўся і карабельны доктар, стан якога раней ацэньваўся як цяжкі, але пазней палепшыўся.

Адзін пасажыр са Швейцарыі, які вярнуўся дадому разам з жонкай, у сераду атрымаў станоўчы тэст на хантавірус. Спачатку яго шпіталізавалі ў Цюрыху, аднак першы аналіз аказаўся адмоўным, паколькі вірус можа заставацца ў схаванай форме да васьмі тыдняў. Улады Цюрыха заявілі, што «для насельніцтва Швейцарыі рызыкі няма».

У Францыі таксама расследуецца магчымы выпадак заражэння ў чалавека, які не знаходзіўся на борце судна. Мяркуецца, што кантакт мог адбыцца падчас авіяпералёту з адным з інфікаваных пасажыраў.

Акрамя таго, паводле даных нідэрландскага тэлеканала RTL, сцюардэса з нідэрландскага горада Гаарлем была шпіталізаваная з падазрэннем на інфекцыю пасля кантакту ў Ёханэсбургу з 69‑гадовай грамадзянкай Нідэрландаў, якая пазней памерла ад віруса.

Таксама 65‑гадовую грамадзянку Германіі, якая знаходзілася на борце турыстычнага судна Hondius, даставілі ва ўніверсітэцкую клініку Дзюсельдорфа. Паводле заявы дактароў, шпіталізацыя стала мерай засцярогі: у жанчыны пакуль няма сімптомаў і яна лічыцца толькі кантактнай асобай. Пацыентка кантактавала з памерлай немкай.

***

Паводле даных СААЗ, людзі найчасцей заражаюцца пасля кантакту з мачой, слінай або фекаліямі інфікаваных грызуноў. Таксама вірус можа трапіць у арганізм праз пыл у закрытых або дрэнна вентыляваных памяшканнях.

Сярод асноўных сімптомаў хантавірусу:

  • высокая тэмпература;
  • галаўны боль;
  • боль у мышцах;
  • млоснасць і ваніты;
  • боль у жываце;
  • кашаль і дыхавіца.

У цяжкіх выпадках хвароба можа хутка прывесці да праблем з дыханнем, назапашвання вадкасці ў лёгкіх або нырачнай недастатковасці.

Каментары4

  • Жвір
    07.05.2026
    У Беларусь ніхто не паехаў, сьпіце спакойна, пагрозы няма. А зь іншага боку, Каранік яго ведае, можа й ёсьць...
  • ахах
    07.05.2026
    Кавід людзей нічога не навучыў
  • ядреную бомбу
    07.05.2026
    Ёсік, я б для верности ядерную бомбу на корабль сбросил, так обычно решают проблему нераспространения в кино

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць