Грамадства88

Віктар Бабарыка думаў стварыць банк для эмігрантаў — але вось чаму адмовіўся ад гэтай ідэі

На сустрэчы ў Вільні Віктар Бабарыка прызнаўся, што цяпер знаходзіцца ў пошуку працы.

Віктар Бабарыка. Фота: LookByMedia

У былога палітвязня і банкіра на сустрэчы спыталі, ці не хоча ён распрацаваць праграму эканамічнага развіцця Беларусі ці нават стварыць нейкае падабенства кабінета міністраў у выгнанні.

Віктар Бабарыка прызнаўся, што не бачыць сэнсу ў гэтым. Маўляў, імаверна, справа высакародная. Але сам ён не займаецца праектамі на вельмі аддаленую перспектыву.

Тое, што ён плануе рабіць, гучыць у простым лозунгу: «Калі не можаш выратаваць краіну — ратуй людзей. Калі не можаш дапамагчы краіне — дапамагай людзям». Такі падыход яму бліжэйшы.

Зараз Бабарыка знаходзіцца ў пошуку працы, бо лічыць: каб працаваць у палітычным полі, неабходна мець нейкі заробак — і толькі тады чалавек будзе працаваць без думак аб уласнай выгадзе.

«Я, калі выйшаў, сказаў, што банкаўская сфера для мяне закрытая. Бо я ўпэўнены: нельга ўбудавацца ў сістэму, якая для цябе чужая. Я быў менеджарам у беларускай банкаўскай сістэме, напэўна, быў бы цікавы ў расійскай. Але наўрад ці я быў бы цікавы ў нямецкай. Таму што я проста яе не ведаю — там зусім іншыя прынцыпы. Таму я проста выкрасліў банкаўскую сферу са спісу маіх прафесійных інтарэсаў».

Але аднойчы размова зайшла аб тым, што ў беларусаў хапае праблем з банкамі: ад адкрыцця рахункаў да фінансавання малога і сярэдняга бізнэсу. Прагучала ідэя, што Бабарыка, з яго ведамі, мог бы паспрабаваць зрабіць банк эмігрантаў.

«Я неяк пасміхнуўся, але падумаў, што, імаверна, тэма можа быць цікавай. Але тут мне сказалі магічнае слова — ЕБРР (Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця). А мы, як Белгазпрамбанк, былі самым буйным яго партнёрам. І раптам у мяне з’явілася думка: у ЕБРР звярнуліся амаль што ўсе асноўныя праграмы. Ім банк эмігрантаў для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу мог бы быць цікавы».

Віктар Бабарыка патэлефанаваў туды і спытаў, дзе ж ЕБРР зараз працуе. Высветлілася, што банк не працуе ва Усходняй Еўропе — сышоў у Афрыку.

«Я кажу: «А фандаванне ў Польшчы можна зрабіць?». Яны адказваюць: «У Польшчы — зробім. У Германіі не зробім, а ў Польшчы можам». І я раптам падумаў: калі еўрапейскі банк будзе партнёрам, ідэя мае права на існаванне. Я ўваскрэс: значыць, трэба займацца».

Але потым ён сустрэў людзей, якія займаюцца фінтэхам, і калі пачаў ім распавядаць, як бачыць новы банк, высветлілася, што сэнсу ўсё ж няма.

«Напрыканцы 2010‑х гадоў Белгазпрамбанк агучыў лозунг: «Мы заб'ём усе банкі і застрэлімся апошнімі». Ён, аказваецца, правільны. Таму рабіць банк, які адназначна адразу трэба застрэліць, — сэнсу няма ніякага. І зараз якраз абмяркоўваецца сістэма выбудоўвання іншых прынцыпаў фармавання фінансавага інстытута і вырашэння праблем у межах фінансавых інстытутаў па-за межамі традыцыйнага банкаўскага бізнэсу. І таму сама ідэя банка няправільная — у мяне ёсць адчуванне, што цягам 5 гадоў банкі ўсе застрэляць».

Таму тым, хто казаў Бабарыку пра стварэння банка для эмігрантаў, той параіў стварыць касу ўзаемадапамогі.

Каментары8

  • kampel
    11.05.2026
    З кас узаемадапамогі калісьці шмат банкаў узьнікла. Але Віктар, пачні хлебам.
  • семінар
    11.05.2026
    Мала вам адной Мельнікавай?, так, байсол і ёсць каса. А накінуліся чаго? Той бабарыка можа й няведае пра існаванне байсолу
  • Бу.. бууу....бу-га-га-га-га!!!
    11.05.2026
    "Таму што я проста не ведаю банкаўскую сістэму Германіі— там зусім іншыя прынцыпы." Бу-гу-гу-га-га... (ну але праўду кажа Віктор Дмітрічь, не маніць)))

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць