Грамадства99

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду

Не будзе ўдзельнічаць і аргкамітэт ягонай партыі «Разам». Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты і былы палітвязень напісаў пра гэта ў сваім фэйсбуку.

Фота: Lookby.Media

«Дарагія сябры! Я хацеў бы прадставіць вам пазіцыю Аргкамітэта партыі «Разам» адносна нашага ўдзелу ў Каардынацыйнай радзе. Пасля неаднаразовага і дэталёвага абмеркавання, было прынята рашэнне аб няўдзеле нашай партыі ў вясновых выбарах у гэты орган.

Падставай для такога рашэння з’яўляюцца два моманты.

1. Мы лічым, што перад тым, як удзельнічаць у выбарах у КР, неабходна змяніць прынцыпы фармавання і ўзаемадзеяння ўсіх інстытуцыйных органаў дэмакратычных сіл у эміграцыі на падставе парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі, якія павінны забяспечваць незалежнасць, празрыстасць і падсправаздачнасць усіх гэтых інстытуцый.

Мы спрабавалі перанесці выбары на восень, каб была магчымасць падрыхтаваць і ўзгадніць гэтыя прапановы з усімі зацікаўленымі бакамі. Аднак нам гэта не ўдалося.

2. Партыя «Разам» першапачаткова планавалася як рэальна згодная прадстаўнічая арганізацыя, якая дзейнічае ў інтарэсах беларускага народа і сваіх членаў. На дадзены момант мы не бачым магчымасці сапраўды забяспечыць эфектыўнасць КР і мэтазгоднасць сваёй дзейнасці ў яе рамках.

Аднак мы падтрымліваем удзел асобных людзей (прыхільнікаў нашай партыі) і аб’яднанняў, блізкіх нам па прынцыпах і мэтах («Моладзевы наступ»), якія прынялі іншае рашэнне», — напісаў ён у фэйсбуку.

Падача заявак на ўдзел у выбарах ідзе да 31 сакавіка, самі выбары пройдуць з 11 па 17 мая.

Каментары9

  • 1
    30.03.2026
    Даўно пара распусціць гэтую мутную структуру. Лепшы момант быў якраз уцёкі Мельнікавай, але нават і яго ўпусцілі. Проста не ўяўляю, хто і навошта можа туды зараз ісці. Самі гэтыя выбары пасмешышча і крынж, толькі падстава для лішніх здзекаў.
  • ясна
    30.03.2026
    1, а лукашне кр муляе? Дык вось чаму спікерка змылася, каб кр успрымалі "пасмешышчам,крынжам і падставай"?
  • Цырк на дроце
    30.03.2026
    І без Бабарыкі КР перапоўненае рознымі абруселымі таварышамі. Зрэшты, не прайшоў б па гендарных квотах.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую24

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры17

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць