Свет44

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ

ЗША паведамілі шэрагу краін Персідскага заліва пра магчымую кароткую і інтэнсіўную ваенную кампанію супраць Ірана пасля выбараў у Кангрэс 3 лістапада. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Канчатковага рашэння Дональд Трамп пакуль не прыняў.

Скрын відэа

Паводле суразмоўцаў выдання, папярэджанні перадалі праз дыпламатычныя і вайсковыя каналы. Трамп схіляецца да маштабнай аперацыі супраць іранскай інфраструктуры і ядзерных аб’ектаў.

Пра падрыхтоўку да магчымых удараў, як адзначае WSJ, сведчаць перакідванне батарэі супрацьпаветранай абароны Patriot з Тэхаса ў Ізраіль і вывад амерыканскіх вайскоўцаў з баз, якія могуць трапіць пад іранскі абстрэл. Таксама да патэнцыйных удараў рыхтуюць бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі.

Белы дом адмовіўся каментаваць «сакрэтныя вайсковыя планы, якія могуць існаваць, а могуць і не існаваць». Пры гэтым там заявілі, што Трамп «разглядае ўсе варыянты, каб гарантаваць, што Іран ніколі не зможа валодаць ядзернай зброяй».

Каментары4

  • Чаго табе так хораша?
    28.10.2026
    Геапалітыка на пазногцях, чаго ж ты такт рады? Хочаш каб у кожнай арабскай краіне па хезбале сядзела?
    Трамп знішчае і ЗША так сама: база ў Бахрэйне байбай, зараз флот за 2000 міляў хавае, праліў зараз як Суэцкі - нацыяналізаваны іранам і гд.
  • Геапалітыка на пазногцях
    28.10.2026
    Чаго табе так хораша?,

    Лепей пазбавіцца ад ілюзій, трактаваць усё зло як зло і рыхтавацца да вайны.
    Іслам адсядзеўся 100 год, апасля як Еўропа знішчылся ісламскую эканоміку буквальна пад пагрозай гарматаў адмяніўшы гандаль рабамі, а зараз зноў лезе на Еўропу як саранча. Як лез 1200 гадоў да гэтага.

    А цешыцца ілюзіямі, што там Дубай і Катар чымсьці лепей за Хамас ці ІДІЛ - гэта вельмі небяспечна для нашай цывілізацыі.

    Свет не пачаўся ў 1945 годзе, ці 1991, ці 1918. Трэба перспектыву бачыць.
  • Чаго табе так хораша
    28.10.2026
    Геапалітыка на пазногцях, нешта ты бязглкздіцу вярзеш, спадар харошы. Раскачае нецямушчы Трамп усход мала свету не пакажацца. Трамп і хегсет два санцехніка якія робяць аперацыю замест нейрахірурга. А на стале ты ляжыш, і я, і свет.

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе14

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе14

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць