У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу
У заапарку Marwell Zoo ў графстве Гэмпшыр каля Вінчэстэра працягваюць шукаць капібару Самбу, якая ўцякла больш за паўгода таму. Нядаўна камеры назірання за дзікай прыродай зноў зафіксавалі жывёлу. Здымкі, зробленыя ў кастрычніку, атрымаліся невыразнымі, але пацвярджаюць, што Самба ўсё яшчэ знаходзіцца на волі, піша Бі-бі-сі.

Капібара ўцякла з заапарку 17 сакавіка — менш чым праз суткі пасля прыбыцця. Яна выбралася з часовага вальера, дзе знаходзілася разам са сваёй сястрой Танга. Сястру неўзабаве злавілі, але Самбу знайсці не ўдалося.
Пасля апошняга назірання ў жніўні супрацоўнікі заапарку ўсталявалі дадатковыя камеры. Дакладнае месца, дзе зрабілі апошнія здымкі, не раскрываюць, бо яны былі атрыманыя на прыватнай тэрыторыі.

Прадстаўнікі заапарку адзначаюць, што вяртанне Самбы — паступовы і старанна спланаваны працэс. Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі ведаюць, у якім раёне знаходзіцца жывёла, проста падысці да яе і злавіць немагчыма. Важна не напалохаць капібару: моцны стрэс можа прымусіць яе перабрацца ў іншае месца і ўскладніць бяспечнае вяртанне.
Каб прывучыць Самбу рэгулярна вяртацца ў пэўнае месца, супрацоўнікі арганізавалі там пляцоўку для кармлення. У заапарку лічаць гэта важным этапам падрыхтоўкі да яе бяспечнага адлову.
За апошнія месяцы капібару заўважалі ў розных месцах, у тым ліку каля паба і на беразе ракі, дзе яна грэлася на сонцы. Аднойчы яе ўбачыў чалавек, які выгульваў сабаку: жывёла знаходзілася на беразе, а потым паплыла па рацэ.
У ліпені ў заапарку пасялілі самца капібары па мянушцы Рыпл, якога змясцілі разам з Танга. Самба ж застаецца на волі і, па словах супрацоўнікаў, адрозніваецца ад сястры большай схільнасцю да прыгод.
Капібары паходзяць з Паўднёвай Амерыкі і з’яўляюцца найбуйнейшымі грызунамі ў свеце. Яны маюць масіўнае цела, кароткія лапы і часткова перапончатыя пальцы, якія дапамагаюць ім добра плаваць.
Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў
У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду
«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі
«Адчуванне, што трымаеш у руках жэле». У Мінску цяпер можна схадзіць у госці да звяркоў, якія вельмі любяць людзей
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары