Свет55

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая абмяркоўваць тэрытарыяльныя пытанні падчас мірных перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Пра гэта ён сказаў 28 кастрычніка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Робам Етэнам.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Olga Ivashchenko / Bloomberg via Getty Images

Зяленскі разлічвае, што ў перыяд з 6 да 10 лістапада адбудзецца трохбаковая сустрэча перамоўных каманд Украіны, ЗША і Расіі. Яе галоўная задача — падрыхтаваць перамовы на ўзроўні лідараў.

Сярод іншых тэм, якія плануецца абмеркаваць, — спыненне агню ў энергетычнай сферы і на моры, абмен ваеннапалоннымі, вызваленне ўкраінскіх цывільных асоб, якія ўтрымліваюцца ў Расіі, а таксама вяртанне дэпартаваных украінскіх дзяцей.

«Шмат гуманітарных пытанняў, не толькі тэрыторыі, якія з’яўляюцца найважнейшым пытаннем для расійскага і амерыканскага бакоў. Мы таксама гатовыя абмяркоўваць тэрыторыі, але на ўзроўні лідараў», — заявіў Зяленскі.

27 кастрычніка выданне Financial Times паведаміла, што ЗША больш не будуць ціснуць на Украіну, каб прымусіць яе адмовіцца ад часткі тэрыторый падчас перамоваў. Раней Вашынгтон звязваў будучыя гарантыі бяспекі для Украіны з тэрытарыяльнымі саступкамі.

Каментары5

  • Эта песня хороша
    29.10.2026
    "падчас мірных перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў" - т.е. никогда.
  • Посмотрим
    29.10.2026
    Мир (временный) в обмен на территории. Тактика "салями", отрезать понемногу.
  • Ян
    29.10.2026
    Прадбачу, што тут зараз будзе шмат патужных каментаў пра кардоны 91. Усе такія патужныя каменты пішуцца з Вільні, Варшавы, Прагі і г.д. Такія каментатары жывуць у нейкім сваім казачным свеце, дзе рашка вось-вось разваліцца, і засталоя толькі дачакацца вырашальнай вясны/лета/зімы/ восені, (патрэбнае падкрэсліце самі) І так ужо 5 год.
    А я ўсім сведкам вялікай украінскай дзяржаўнасці хочу нагадаць, што Украіна сама па сабе як краіна далёка не казка, а поўнасцю карумпаваная. Дзе за грошы можна вырашыць любое пытанне, краіна схемак, мутак і цемак. І далёка не кожны грамадзянін гэтай краіны хоча паміраць за яе. Але тцк пытацца не будзе, хочаш ці не хочаш, заталкаюць у бусік і пад канвоем, у кайданіках завязуць на фронт. 5 год на украінскіх мужчын ідзе паляванне, з неба падаюць рускія ракеты і дроны, а на зямлі гэта робіць дзяржава і тцк.
    Усім абаронцам гэтых сталінскіх метдаў і прыхільнікаў вечнай вайны да кардонаў 91 я раю набыць квіток да Кіева і на фронт.
    А я вось што думаю - няхай патужны прэзідэнт Зяленскі знімае забарону на выязд для ўкраінсікх мужчын і хто хоча няхай там ваюе яшчэ 5 год за якую-небудзь вёску на Данбасе.
    А тым хто хоча жыць сваё жыццё, дайце выяхаць і жыць яго.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць