Музыка

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

У песенным конкурсе «Еўрабачанне-2027» возьмуць удзел 36 краін — на адну больш, чым сёлета. Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) абвясціў спіс удзельнікаў 28 кастрычніка. Конкурс адбудзецца ў маі наступнага года ў балгарскім Бургасе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Valentina Petrova, File

Упершыню ў гісторыі «Еўрабачання» на сцэну выйдзе прадстаўнік Канады. Таксама пасля чатырохгадовага перапынку ў конкурс вернецца Паўночная Македонія.

Удзел пацвердзілі Азербайджан, Албанія, Арменія, Аўстралія, Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грузія, Грэцыя, Данія, Ізраіль, Італія, Канада, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Малдова, Мальта, Нарвегія, Партугалія, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Сан-Марына, Сербія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Швейцарыя, Швецыя і Эстонія.

Некалькі краін не будуць удзельнічаць у конкурсе. Славакія зноў прапусціць «Еўрабачанне», спаслаўшыся на фінансавыя і праграмныя абмежаванні грамадскага вяшчальніка. Нідэрланды і Ірландыя адмовіліся ад удзелу другі год запар, бо не падтрымліваюць прысутнасць на конкурсе Ізраіля.

Іспанія і Славенія пакуль не прынялі канчатковага рашэння. Еўрапейскі вяшчальны саюз даў ім час да снежня, каб вызначыцца.

Беларусь і Расія таксама не будуць удзельнічаць. Сяброўства беларускага дзяржаўнага вяшчальніка ў арганізацыі спынілі яшчэ ў 2021 годзе, а расійскіх вяшчальнікаў выключылі з EBU пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Упершыню ў гісторыі конкурс пройдзе ў Балгарыі. Гэта стала магчымым пасля перамогі балгарскай спявачкі Dara з песняй «Бангаранга» (Bangaranga) на «Еўрабачанні-2026». Горадам-гаспадаром абралі Бургас на ўзбярэжжы Чорнага мора.

Першы паўфінал запланаваны на 11 мая 2027 года, другі — на 13 мая, а фінал — на 15 мая. У галасаванні змогуць удзельнічаць жыхары ўсіх краін-удзельніц, а таксама гледачы з іншых краін свету. Разам з нацыянальнымі журы яны вызначаць пераможцу конкурсу.

Каментары

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць