Свет11

Еўрабачанне забараняе краінам, якія ваююць, прымаць конкурс — новыя правілы

Арганізатары конкурсу песні «Еўрабачанне» абвясцілі пра змяненне правіл, згодна з якім ніводная краіна, якая вядзе ўзброены канфлікт, не зможа прымаць у сябе конкурс, піша Euronews.

Фота: AP Photo / Martin Meissner

«Еўрабачанне» штогод праводзіць тэлекампанія краіны, якая перамагла ў папярэднім годзе; конкурс з'яўляецца сумесным праектам грамадскіх вяшчальнікаў, якія ўваходзяць у Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU).

Згодна з новымі правіламі, «вяшчальнік‑пераможца аўтаматычна пазбаўляецца права праводзіць конкурс, калі ўзброены канфлікт, складаная геапалітычная сітуацыя або любая іншая сітуацыя істотна закранае бяспеку, абароненасць або стабільнасць яго дзяржавы ці найбліжэйшага рэгіёна», гаворыцца ў заяве EBU.

Паколькі ў EBU ўваходзяць і нееўрапейскія вяшчальнікі, конкурс не абмежаваны толькі еўрапейскімі краінамі.

У EBU адзначылі, што перад тым як вырашыць, ці здольная краіна‑пераможца бяспечна прыняць у сябе конкурс, могуць заказаць незалежную ацэнку рызык для бяспекі.

У заяве ніводная краіна пайменна не згадвалася, але Ізраіль у 2025 і 2026 гадах быў блізкі да перамогі, абодва разы заняўшы другое месца.

Пяць краін — Іспанія, Ірландыя, Нідэрланды, Славенія і Ісландыя — байкатавалі конкурс 2026 года ў Вене, што стала першым падобным выпадкам у гісторыі конкурсу.

Яны заявілі, што не могуць удзельнічаць у конкурсе разам з Ізраілем праз яго вайну ў Газе, якая пачалася пасля нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.

Калі высветліцца, што краіна‑пераможца не можа правесці ў сябе конкурс, EBU прызначыць іншую прымаючую краіну.

Украіна прымала «Еўрабачанне» ў 2017 годзе, нягледзячы на канфлікт, які працягваўся на ўсходзе краіны паміж украінскімі войскамі і падтрыманымі Масквой сепаратыстамі.

Праўда, пасля перамогі Украіны ў конкурсе 2022 года яна не змагла прыняць наступны выпуск праз паўнамаштабнае ўварванне Расіі.

У выніку «Еўрабачанне‑2023» прайшло ў Ліверпулі ў Вялікабрытаніі.

Каментары1

  • Ганка
    13.08.2026
    У школе яшчэ ў 5 клясе вучаць, што дзеепрыметнікі кшталту “ваюючая краіна” не ўласьцівыя беларускай мове і іх трэба замяняць, напрыклад, на “краіна, якая ваюе” або “краіна ў стане вайны”. Памятаю, як за такі дзеепрыметнік я атрымала кепскую адзнаку, калі пісала сачыненьне. Бастыён беларушчыны ж штодня юзае гэтыя расейскія формы і ў вус ня дуе.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць