Вайна44

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі

Украінскія беспілотнікі пачалі часцей атакаваць расійскія металургічныя прадпрыемствы пасля таго, як адміністрацыя Дональда Трампа дамаглася ад Кіева прыпынення ўдараў па нафтаперапрацоўчых заводах, пагражаючы адключыць Украіне доступ да даных Starlink, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны

З пачатку 2026 года да сярэдзіны кастрычніка Узброеныя сілы Украіны не менш за 114 разоў атакавалі расійскія НПЗ. Паводле інфармацыі The Moscow Times, гэта прывяло да скарачэння аб'ёмаў перапрацоўкі нафты ў Расіі прыкладна на траціну і выклікала паліўны крызіс у розных рэгіёнах краіны — ад Сібіры да Масквы.

У кастрычніку пасля абвяшчэння Трампам «энергетычнага перамір'я» ўдары па НПЗ спыніліся. Апошнімі сярод такіх аб'ектаў былі атакаваныя завод у Разані 15 кастрычніка і прадпрыемства ў Сургуце 16 кастрычніка.

Новымі цэлямі ўкраінскіх беспілотнікаў сталі металургічныя прадпрыемствы. 26 кастрычніка пад удар трапіў Якаўлеўскі горна-ўзбагачальны камбінат, які ўваходзіць у кампанію «Северсталь» мільярдэра Аляксея Мардашова. Прадпрыемства, якое забяспечвае кампанію сыравінай з Якаўлеўскага радовішча, часткова засталося без электрычнасці. Работнікаў шахты давялося падымаць на паверхню. Пасля папярэдняй атакі ў пачатку кастрычніка камбінат ужо быў вымушаны працаваць у абмежаваным рэжыме.

У ноч на 28 кастрычніка пад атаку трапіў Наваліпецкі металургічны камбінат, які належыць мільярдэру Уладзіміру Лісіну. Гэта найбуйнейшы металургічны завод Расіі, на долю якога прыпадае каля 20% вытворчасці сталі ў краіне. Паводле звестак OSINT-каналаў, па прадпрыемстве ўдарылі ракетамі Storm Shadow. На заводзе ўзнік пажар.

Новыя атакі могуць пагоршыць становішча расійскай металургічнай галіны, якая ўжо і так перажывае сур'ёзны крызіс. Пасля ўвядзення заходніх санкцый вытворцы страцілі каля траціны экспартных рынкаў. Адначасова ў Расіі знізіўся ўнутраны попыт на метал праз спад у будаўніцтве, запаволенне эканомікі і высокія крэдытныя стаўкі.

Праз цяжкасці са збытам металургічныя кампаніі летась скарацілі выплаўку сталі да найніжэйшага ўзроўню за 15 гадоў. У студзені — маі 2026 года вытворчасць зменшылася яшчэ на 8,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 26,6 мільёна тон.

Аналітыкі сэрвіса «СберИнвестиции» назвалі сітуацыю ў галіне беспрэцэдэнтным крызісам, адзначыўшы працягласць і глыбіню падзення. За першае паўгоддзе 2026 года чысты прыбытак Наваліпецкага камбіната знізіўся больш чым удвая — з 45,6 да 21 мільярда рублёў. У «Северсталі» ён скараціўся ў дзевяць разоў, да 4,12 мільярда рублёў. Магнітагорскі металургічны камбінат за той жа перыяд атрымаў чыстыя страты ў памеры 19,1 мільярда рублёў, а яго выручка зменшылася на 10%.

Аналітыкі «Сбера» папярэджвалі, што ў 2026 годзе прыбытак расійскіх сталеліцейных прадпрыемстваў можа апусціцца да найніжэйшага ўзроўню за некалькі дзесяцігоддзяў.

Каментары4

  • Облахастин
    28.10.2026
    Мэталургічная гойда...
  • Гойдаааааа
    28.10.2026
    На россии шмат чаго можна яшчэ бамбардаваць ды хістаць яе і так слабую эканоміку
  • ###
    29.10.2026
    Лучше коксохимические..))) Тогда металлургические станут колом по исчерпании технологического зазора.))

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць