Каментары да артыкула

Віктар Бабарыка думаў стварыць банк для эмігрантаў — але вось чаму адмовіўся ад гэтай ідэі

  • Мала вам адной Мельнікавай?
    10.05.2026
    яшчэ і касу ўзаемадапамогі? Не, ідэя слушная, але да каго ёсць давер? Ну і той жа байсол рэгулярна збірае - чым вам не каса? Але так збіраць - гэта тупік, бо гэта дабрачыннасць. А яна не бясконцая. Каб грошы збіраліся- трэба зацікавіць людзей несці грошы. І банкі прывабліваюць кліентаў прыбыткам. А вось каса ўзаемадапамогі так не дасць рады....
  • семінар
    11.05.2026
    Мала вам адной Мельнікавай?, так, байсол і ёсць каса. А накінуліся чаго? Той бабарыка можа й няведае пра існаванне байсолу
  • kampel
    11.05.2026
    З кас узаемадапамогі калісьці шмат банкаў узьнікла. Але Віктар, пачні хлебам.
  • Бу.. бууу....бу-га-га-га-га!!!
    11.05.2026
    "Таму што я проста не ведаю банкаўскую сістэму Германіі— там зусім іншыя прынцыпы." Бу-гу-гу-га-га... (ну але праўду кажа Віктор Дмітрічь, не маніць)))
  • Why not?
    11.05.2026
    Бу.. бууу....бу-га-га-га-га!!!, Ведаеце пра эфект Даннінга-Кругера? Гэта калі навічку здаецца, што ён усё ведае лепш за спецыялістаў.
    Усе ведаюць агульны прынцып банкінгу - узяць ад адных, даць другім, жыць на маржу. Не ўсе ведаюць, як выбудаваць давер, каб адны прынеслі грошы ім, а другія звярнуліся па грошы да іх.
    Хутчэй за ўсё, Вы не ведаеце пра падводныя камяні беларускага банкінгу. Тым больш нямецкага. Гэта не азначае, што розніцы няма. Бабарыку тут болей даверу, чым вам.
  • але ж
    11.05.2026
    Why not?, а Бабарыка нарадзіўся з ведамі пра беларускі банкінг? Не ведаеш -дык вучыся, а не кажы "я не ведаю, таму ну яго да д'ябла"...
  • )))
    11.05.2026
    але ж, Так, але не- тут не пра вучобу. Тут пра "прынцыпы", беларускія.)
  • Банк
    11.05.2026
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць