Свет2828

Пуцін заявіў, што вайна ва Украіне «блізкая да завяршэння», і хоча, каб перамоўнікам быў Шродэр

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы перад журналістамі з нагоды Дня Перамогі, зрабіў некалькі гучных заяў.

Уладзімір Пуцін

Сярод іншага падчас выступлення Пуцін пракаментаваў выказанае раней саюзнай Расіі Арменіяй жаданне ўступіць у Еўрасаюз. Ён заявіў, што, маўляў, не супраць гэтага, што Ерэван мог бы правесці рэферэндум па пытанні ўступлення ў альянс. І калі народ падтрымае гэта, то тады і Расія магла б пачаць працэс «цывілізаванага разводу».

Але ў той жа час нагадаў пра тое, што адбываецца «на ўкраінскім кірунку».

«А з чаго пачалося ж? Са спробы ўступлення Украіны ў ЕС», — заявіў Пуцін.

Што да самой вайны з Украінай, то яна нібыта «набліжаецца да завяршэння», хоць канкрэтныя прычыны такой ацэнкі сітуацыі Пуцін не назваў.

Таксама ён заявіў, што гатовы сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім не толькі ў Маскве, але і ў нейкай трэцяй краіне, але толькі пасля таго, як будуць дасягнутыя асноўныя дамоўленасці пра мірнае пагадненне. Ён падкрэсліў, што такі дакумент павінен быць разлічаны на «доўгую гістарычную перспектыву».

Пуцін адзначыў, што перамовы пра мір — гэта найперш справа Расіі і Украіны, аднак Масква не супраць пасярэдніцтва ЗША.

У якасці пажаданага прадстаўніка для кантактаў з Еўропай ён назваў Герхарда Шродэра — былога федэральнага канцлера Германіі, які вядомы як даўні саюзнік Крамля.

Па словах Пуціна, Расія нібыта не атрымала ад Украіны прапаноў наконт абмену ваеннапалоннымі па схеме «1000 на 1000», які бакі павінны зрабіць пры пасярэдніцтве ЗША. Расійскі бок жа, маўляў, яшчэ 5 мая перадаў Кіеву спіс з 500 украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Расіі. Па версіі Пуціна, спачатку ўкраінскі бок нібыта прапаноўваў абмяняць не ўсіх, а толькі частку палонных, а пасля перастаў выходзіць на сувязь і заявіў пра негатоўнасць да абмену.

Каментары28

  • Бгг
    09.05.2026
    Сейчас пан Зеленский ответит какой-нибудь жутко смешной и невообразимо остроумной репризой, чтобы посильнее унизить недостойного царька болотного племени. Всем же такое нравится, правда?
  • Ахахах!
    09.05.2026
    А што, "дэнацыфікацыя" і "дэмілітарызацыя" ўжо ўсё? А як жа "Ўсё ідзе па-плану"? А "Кіеў за тры дні"? Нешта уйло здулася.
  • qwerty
    09.05.2026
    Плешивая мразь отчаянно хочет соскочить

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць