Меркаванні55

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні

Былы палітвязень Павел Вінаградаў у новай калонцы на «Белсаце» сцвярджае, што нават у жорсткіх умовах зняволення сустракаюцца супрацоўнікі, якія цішком дапамагаюць вязням. 

Вінаградаў піша, што падзяляе ўсіх працаўнікоў пенітэнцыярнай сістэмы на чатыры катэгорыі.

«Катэгорыя нумар адзін: варожыя ворагі. Гэтыя бясстрашныя вайны не чакаюць, калі ім дадуць загад знайсці ў мяне парушэнне. Яны самі выказваюць ініцыятыву і, мушу адзначыць, яшчэ і някіслы спрыт у пошуку, напрыклад, пылу ў мяне ў камеры. Відавочна атрымліваюць задавальненне ад працэсу.

Катэгорыя нумар два: людзі сістэмы. Класічныя шрубы нашай дыктатуркі. Дадуць указанні — будуць выконваць як мае быць. Бо, па-першае, «Ну а чаго?», а па-другое, «У нас не бывае такога, каб проста так на кагосьці паперы складалі». Так і хочацца павесіць гэтых выдатнікаў. На дошку гонару.

Катэгорыя нумар тры: працаўнікус вульгарыс. Займацца паскудствамі не жадаюць, але калі кіраўніцтва загадае — будуць. Да 2020 года проста ахоўваў злачынцаў, а потым нечакана высветліў, што гэтага цяпер недастаткова. Выдатна разумее, што такія, як мы, там быць наогул не мусяць, але, калі замова паступіла, кажа класічнае, я нават сказаў бы, абрыдлае да ванітаў: «Ну вы ж самі ўсё выдатна разумееце».

Ну і катэгорыя, дзеля якой пісаўся гэты тэкст: людзі з сумленнем. Практычна ніхто з іх не будзе падтрымліваць адкрыта такога як я, але вось цішком! Цішком бывала ўсялякае».

Паводле слоў Вінаградава, менавіта дзякуючы такім супрацоўнікам, палітвязням удаецца атрымаць крыху падтрымкі ў нялюдскіх умовах. 

«Мне закідвалі цукеркі ў ізалятар, казалі баландзёру, каб клаў падвойную норму пайкі, «не заўважалі парушэнняў», «не заўважалі» на шмонах таго, чаго быць у мяне ніяк не можа (ды яшчэ і па-змоўніцку падміргвалі), дасылалі брыгаду рамонтнікаў для папраўкі батарэі (хоць усе ведалі, што такому як я грэцца НІПАЛОЖАНА), падыходзілі і распавядалі пра навінкі відэагульнявой індустрыі, не надзявалі бранзалеты на этапах, давалі больш часу ў душы, уключалі разетку, калі НІПАЛОЖАНА і нават (!) анулявалі левыя паперы за парушэнні. «Не перажывай, я на цябе складаць ніколі нічога не буду. Я тут так, для выгляду патусуюся». «Павел, тут шмат хто супраць таго, што цябе так прыціскаюць. Трымайся». Я зрабіў для цябе ўсё, што мог. Як той казаў «шо xу*vа — то не я».

Вінаградаў піша, што ён рады, што гэтыя людзі не кінулі працаваць на рэжым, не знялі форму. 

«Бо ў адваротным выпадку нам было б цяжэй сядзець, а там і так, ведаеце, не мёд», — тлумачыць ён. 

Каментары5

  • Ёсік
    10.05.2026
    Ці так усё, як піша Павал? Разумею, што абыдліцца канчаткова можа хто заўгодна, але ці засталіся ў сістэме, гэтай закрытай сістэме, дзе кожны сочыць за кожным, шчэ людзі чацьвёртай катэгорыі.
  • Andrus
    10.05.2026
    Лучше бы про "добрых" вертухаев говорить, когда их будут судить - там можно вспомнить, кто был человеком, а кто животным. Раньше нету смысла
  • Кнур
    10.05.2026
    «Нашыя людзі сярод вертухаяў».
    Комментировать - только портить.

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць