Свет2525

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі

У Гаваях 37‑гадовы турыст шпурнуў велізарны камень у гавайскага цюленя-манаха, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення, і хваліўся, што яму чхаць на наступствы, бо ён «багаты».

Скрыншот відэа

Камень ледзь не трапіў жывёліне ў галаву.

«Мы сказалі яму [турысту], што выклікалі паліцыю, а ён адказаў: «Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Ён так і сказаў і пайшоў далей», — расказала жанчына, якая зняла на відэа гэты момант, піша The Independent.

Цюлень па мянушцы Лані, у якую цэліў турыст, — любіміца многіх мясцовых жыхароў. Яна вярнулася ў горад Лахайна пасля маштабных лясных пажараў 2023 года.

Штраф за прычыненне шкоды цюленям-манахам можа складаць больш за 35 тысяч даляраў.

Аддзяленне аховы прыродных рэсурсаў затрымала мужчыну. Дэпартамент зямельных і прыродных рэсурсаў Гаваяў не называў яго імя. Паведаміў толькі, што гэта 37‑гадовы жыхар Сіэтла, штат Вашынгтон. 

Але жыхары вырашылі вылічыць турыста самі і праславіць яго за такі ўчынак. Як пішуць розныя паблікі, мужчыну апазналі як Ігара Літвінчука, уладальніка Вашынгтонскай суднаходнай кампаніі.

Каментары25

  • А ці здольны ён сплаціць
    10.05.2026
    А ці здольны ён сплаціць трыдзюлей, калі яму выпішуць мясцовыя? Дарэчы, нажаль, не выпісалі...
  • Ну
    10.05.2026
    Добра, апазналі. Што далей, мясцовыя жыхары? Нейкі чарговы крымінальны маскаль, каторы жыве сабе шчасліва ў Амерыцы. Пакуль нехта не запусціць камянём яму ў галаву (пажадана трапна), нічога ў гэнай галаве не зменіцца. І ў гэтым сьвеце, дзе ўсё вырашаюць грошы.
  • Галя з Камароукі
    10.05.2026
    Ну, чаму Літвінчук - маскаль? Ці "это другое"? Гэта проста пачвара, без нацыянальнасці, якой дауно не білі у морду. Каб гавайцы не зас.алі і улупілі яму напоуную, вымушаны быу бы гэты багаты свой флот распрадаваць.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць