Грамадства2525

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску

Расія правяла ў Мінску маштабную акцыю «Бессмяротнага полка», нягледзячы на супраціў беларускага боку. Узначаліла яе пасольства РФ у Беларусі. 

Спікер МЗС РФ Марыя Захарава перапосціла публікацыю пасольства Расіі ў Беларусі пра прапагандысцкую расійскую акцыю «Бессмяротны полк». 

«Сцягі «Бессмяротнага палка» — у сталіцы Рэспублікі Беларусь горадзе-героі Мінску», — пахвалілася пасольства Расіі ў Беларусі. 

Нягледзячы на забарону расійскай акцыі ў Беларусі, расіяне здолелі яе правесці. 

На акцыю прыйшлі расійскія дыпламаты, прарасійскія актывісты.

«Сёлета да акцыі памяці ў сталіцы Беларусі таксама далучылася дэлегацыя з Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі», — дадае пасольства РФ. 

Беларускія ўлады не далі рады расійскай прапагандзе. Рыгор Азаронак толькі і змог, што кідацца абразамі ў бок шараговых прарасійскіх актывістаў. 

Так, віцебская прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава ў сваім тэлеграм-канале паскардзілася, што падчас святкавання 9 мая ўзнік канфлікт вакол раздачы георгіеўскіх стужак, і апублікавала адпаведнае відэа. «У нас іншая атрыбутыка», — адказала ёй адна з жанчын на тыя стужкі.

«Малайчына, свіння. Сапсавала канкрэтным людзям свята», — напісаў пра Мірсалімаву Азаронак. І дадаў саркастычнае «Патрыётка» ў двукоссях.

Каментары25

  • Bielarus forever
    10.05.2026
    напісаў пра Мірсалімаву Азаронак. І дадаў саркастычнае «Патрыётка» ў двукоссях
    ======
    вельмі дарэчы характарыстычнае выказваньне. Лукашысты-русафілы (напрыклад, старшыня ЦВК Карпенка) ўжываюць у дачыненьні да самых заўзятых прыхільнікаў русского мира азначэньне "патриот", "ультрапатриот", "чрезмерный патриотизм". То бок для іх патрыёт - ня важна ён радыкальны ці ўмераны - гэта патрыёт Расіі. І яны патрыёты Расіі.
  • только это и ничего другого
    10.05.2026
    Русские оккупанты Беларуси и в Беларуси !
  • Пум Пум
    10.05.2026
    Расейцам больш не трэба прасіць. Яны могуць прыйсці і ўзяць тое, што ім трэба.
    Улада Лукашэнкі - проста фармальны кантроль і фактычна мала што вырашае

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць