Грамадства1919

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь

Былы палітвязень, адзін з лідараў Саюза палякаў Андрэй Пачобут хоча вярнуцца ў Беларусь, бо лічыць, што ад яго рашэння залежыць лёс гэтай арганізацыі. Пра гэта ён распавёў журналістам польскага рэсурсу Kanał Zero ў інтэрв'ю, якое даў з бальнічнага ложка, заўважыла «Люстэрка». 

Андрэй Пачобут. Фота: x.com / poczobut

— Сутнасць справы такая, што так званая мая крымінальная справа, усё гэта [што адбылося са мной] — справа не толькі ва мне ва ўсім гэтым, — сказаў Пачобут.

— Справа ў Саюзе палякаў, справа ў паляках, справа ў польскай меншасці ў Беларусі. Я там патрэбны.

— І як дапаможаш? — спытала яго журналістка Арлета Бойке.

— Прашу звярнуць увагу на факт, што з усіх [грамадскіх недзяржаўных] арганізацый, якія дзейнічалі ў Беларусі [да пачатку масавых рэпрэсій], выжыў толькі Саюз палякаў. Чаму? Таму што людзі не выехалі, а засталіся, засталося кіраўніцтва. Мы адмовіліся з Анжалікай [Борыс, экс-кіраўніцай Саюза палякаў] выязджаць, будучы за кратамі, іншыя сябры адмовіліся выязджаць і не паддаліся рэпрэсіям, будучы там. То-бок, калі там ёсць людзі, якія гатовыя ахвяраваць сваёй свабодай у імя таго, каб гэтая арганізацыя існавала, каб магла дзейнічаць, гэта прыносіць вынік. Таму трэба так гэта разумець. Не варта глядзець на маю справу толькі праз прызму майго асабістага лёсу.

— А калі зноў трапіш за краты?

— Зноў-такі, гэта позірк на сітуацыю з пункту гледжання майго асабістага лёсу. А калі паглядзець на справу ў кантэксце польскай меншасці, Саюза палякаў у Беларусі і гэтак далей… Я свята перакананы, што праз тое, што я вядомы ў Польшчы, у свеце, у мяне большая абарона ў Беларусі. Менш у дачыненні да мяне могуць сабе дазволіць, чым у дачыненні да нашых шэраговых сяброў, асабліва тых, хто працуе «на зямлі». І пакуль я ў Беларусі — няважна, за кратамі ці не — я ў стане абараняць Саюз палякаў.

— А можаш патлумачыць тым, хто не разумее, што ты там хочаш зрабіць? Табе здаецца, што можна нешта зрабіць пры тым рэжыме, які там зараз кіруе, які зараз яшчэ больш жорсткі, чым тады, калі цябе саджалі за краты?

— Я ўжо сказаў, гэта [мая прысутнасць] ужо спрацавала, таму што Саюз палякаў існуе. Няма нічога, ніводная структура не выжыла, і гэта быў вынік менавіта таго, што мы былі за кратамі. Саюз палякаў ні на адзін дзень не спыніў сваю дзейнасць, не звяртаючы ўвагі на ўсе гэтыя рэпрэсіі. Так, яны былі абмежаваныя. Было, скажам, 8 тысяч дзяцей, якія вучыліся ў школе [на польскай мове] — зараз, можа быць, тысяча, можа, менш, дакладныя даныя можна даведацца.

Але гэтыя дзеці вучацца польскай. Гэта адзіная магчымасць цяпер у Беларусі навучыцца польскай мове. З польскай меншасцю можа паўтарыцца сітуацыя, якая была перад 1988 годам на гэтых тэрыторыях — калі не было наогул ніякага вывучэння польскай мовы, нічога не было. <…>

Усе запалоханыя. Калі б мы выехалі ў 2021 годзе, паверце, не было б арганізацыі, нічога б не засталося. А так ёсць. Няхай і абмежаваная, гэта не тая дзейнасць, якая была перад 2020 годам. Пракрэслены чырвоныя лініі вакол Саюза, і не дай бог ты выйдзеш за іх — могуць наступіць рэпрэсіі. Разуменне гэтай раўнавагі ёсць, такой цяжкай сітуацыі.

Мая прысутнасць там патрэбная ўсім тым людзям, якія свядома рызыкуюць, і тое, што я быў у зняволенні, таксама дадавала ім падтрымкі — тое, што я не здаюся, і яны не павінны здавацца.

Я веру, што на такім прынцыпе гэта будзе працаваць. А калі мяне арыштуюць, то значна больш будзе ўвагі да гэтай гісторыі, чым да лакальных актывістаў. Акрамя таго, я маральна і псіхічна гатовы да таго, што можа мяне чакаць, а чалавек, у якога няма такога вопыту, ён у больш цяжкай сітуацыі.

— А за кратамі за ўсе гэтыя пяць гадоў ты калі-небудзь быў блізка да таго, каб здацца?

— Абсалютна не, не-не. Не было такога нават у самых цяжкіх сітуацыях. Я, хутчэй, быў у сітуацыі, калі думаў, што здароўе не вытрымае і што магу загінуць. Што магу не выйсці з турмы. Такія думкі былі, але здавацца — не.

28 красавіка 2026 года на польска-беларускай мяжы адбыўся абмен зняволенымі па формуле «пяць на пяць». Сярод тых, хто выйшаў на волю з беларускай калоніі, апынуўся журналіст, актывіст польскай меншасці Андрэй Пачобут. Ён адразу ж заявіў пра сваё жаданне вярнуцца ў Беларусь.

Каментары19

  • Чалец саюза беларусаў Польшчы
    10.05.2026
    У гэтую Азію, Андрусь? Навошта?
  • Каментарачочак сюсю
    10.05.2026
    Чалец саюза беларусаў Польшчы , гэта Анджэй, а не нейкі Андрусь.
  • Шклоуски конюх
    10.05.2026
    Уважаемый Андрей, спасибо вам, конечно, но ваша "борьба" (в чем бы она сейчас там ни заключалась) обойдется Беларуси слишком дорого. Если вы вернетесь и вас снова придется оттуда вытаскивать во второй или третий раз, какую цену запросят? Полное снятие всех санкций? Или, может, многомиллиардные инвестиции в красно-зеленый режим со стороны Запада или нового кабинета Трампа? Каждый такой "героический" возврат и последующий выкуп — это просто накачка системы ресурсами за счет будущего всей страны.

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм17

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці1

«Адчула плявок — і ўсе смяюцца». У польскім Быдгашчы сям'я напала на мужа і жонку з Беларусі26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм17

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць