«Думайце галавой».

Прэзідэнт ЗША ў размове з журналістамі патлумачыў, чаму не плануе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі.
«Тыя, хто кажа: «Давайце ўвядзём санкцыі»… Ведаеце, я магу ўвесці іх у любы дзень. Калі яны будуць паводзіць сябе дрэнна, калі яны… Вы не разумееце, пра што гаворыце. Вы дурань. У вас нізкі IQ. Вы дурны і працуеце на CNN.
Дазвольце мне сказаць вам: калі я вяду перамовы аб вяртанні чалавека [размова пра вызваленага ўчора Стывена Хабарда — НН], якога мы гадамі хацелі вярнуць, чалавека, які сядзеў у турме ў Сібіры ці дзесьці яшчэ ў Расіі, і мы вяртаем яго дзякуючы мне… Яго павінны былі вярнуць… Наогул, гэтага ніколі не павінна было здарыцца, але вярнуць яго павінен быў Байдэн, бо ён апынуўся там падчас баявых дзеянняў. Яго захапілі або затрымалі пры Байдэне.
Калі вядзеш такія перамовы — а я ведаю, што вяду іх, хоць многія пра гэта не ведалі, — і пры гэтым нехта кажа: «Давайце ўвядзём санкцыі супраць Расіі», то перамовы, відавочна, адразу ж спыняцца. Таму думайце галавой».
Каментары