Сярод магчымых цэляў — ядзерныя аб'екты, энергетычная інфраструктура і арсеналы ракет і беспілотнікаў

Ваенныя ведамствы ЗША і Ізраіля распрацавалі планы новых удараў па Іране, якія могуць пачацца пасля прамежкавых выбараў у Кангрэс 3 лістапада. The New York Times са спасылкай на крыніцы піша, што гаворка ідзе пра кароткатэрміновую, але інтэнсіўную аперацыю.
У рамках падрыхтоўкі ваенныя актывізавалі вучэнні, а міністр абароны ЗША Піт Хегсет абмеркаваў магчымыя атакі з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.
Паводле звестак выдання, імавернымі цэлямі могуць стаць ядзерныя аб'екты Ірана, энергетычная інфраструктура, а таксама арсеналы ракет і беспілотнікаў. Шэраг суразмоўцаў выдання сцвярджаюць, што новая серыя ўдараў здольная нанесці іранскай эканоміцы крытычны ўрон і вымусіць Тэгеран пайсці на саступкі.
Аднак аднаўленне баявых дзеянняў акажацца больш паспяховым, чым папярэдняя кампанія амерыкана-ізраільскіх удараў з лютага па красавік, якая прывяла да росту коштаў на энерганосьбіты і вычарпання запасаў амерыканскіх ракет-перахопнікаў.
Каментары