У дачыненні да палітвязня Віктара Снегура завялі ўжо пятую крымінальную справу
Ён зняволены па справе Аўтуховіча і асуджаны на 24 гады.

Фота: sb.by
Палітзняволенага фігуранта «справы Аўтуховіча» Віктара Снегура ўтрымліваюць у зняволенні больш за пяць гадоў і дзевяць месяцаў. У кастрычніку 2022 года суд прызначыў палітвязню 19 гадоў зняволення і велічэзны штраф.
Але з таго часу яго ўжо тройчы асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Агулам да 19 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ пяць з паловаў гадоў у няволі. Цяпер стала вядома, што супраць мужчыны ўзбудзілі чацвёртую крымінальную справу паводле гэтага артыкула, піша «Вясна».
Вядома, што ў Віктара пагоршылася здароўе, а сам ён ужо некалькі месяцаў утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада.
Каментары