Грамадства22

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў

Гомельскі завод «Камунальнік» пачаў выпуск невялікай печкі-ракеты, прызначанай для адпачынку на прыродзе і дачных паездак. Прадпрыемства плануе прадставіць навінку на Гомельскім эканамічным форуме, які пройдзе ў канцы мая, піша выданне «Белка».

Печка разлічаная найперш на дачнікаў, турыстаў і аматараў пікнікоў. Яна працуе на дровах або пелетах, простая ў выкарыстанні і дазваляе гатаваць ежу на адкрытым паветры. На верхнюю частку металічнай трубы можна ставіць казан.

Падобныя печкі ўжо выпускаюць і іншыя вытворцы, але гомельскі варыянт адрозніваецца вельмі кампактнымі памерамі. Па словах кіраўніцтва завода, новая мадэль будзе амаль «чамаданнага» фармату, таму яе зручна браць з сабой у падарожжы.

На прадпрыемстве адзначаюць, што попыт на такую прадукцыю ўжо ёсць, таму разглядаецца магчымасць продажу праз маркетплэйсы. Кошт печкі плануюць зрабіць каля 170 беларускіх рублёў. Пры гэтым купіць яе можна ўжо цяпер непасрэдна ў вытворцы.

Каментары2

  • СтарыДзед
    13.05.2026
    Ці будзе яна збіваць дроны?!
  • Ёсік
    13.05.2026
    Беларуская? Трэба ў арэнднае жыльлё разам з лядоўнямі, мікрахвалёўкамі, пральнымі машынамі. За 5 базавых можна набываць.

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць