Самалёт, які ляцеў са Стамбула ў маскоўскі аэрапорт Унукава, 8 кастрычніка сеў у міжнародным аэрапорце Мінска. Яго накіравалі на запасны аэрадром праз часовыя абмежаванні, уведзеныя ў Маскве дзеля бяспекі палётаў, паведамляе ТАСС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Першапачаткова самалёт павінен быў прызямліцца ў Маскве ў 18:30 па маскоўскім часе. Пасля пасадкі ў Мінску чаканы час яго прыбыцця ва Унукава перанеслі на 21:55.
Часовыя абмежаванні на прыём і выпуск самалётаў таксама дзейнічалі ў маскоўскіх аэрапортах Дамадзедава і Жукоўскі. Аэрапорт Шарамеццева пры гэтым працягваў прымаць і адпраўляць рэйсы па ўзгадненні з адпаведнымі органамі.Пазней абмежаванні ва Унукаве і Дамадзедаве былі знятыя.
Каментары