Гісторыя44

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай

Сімвалы, высечаныя на паднятым з зямлі падчас земляных прац каменным артэфакце, маюць дахрысціянскае паходжанне і адлюстроўваюць архаічныя ўяўленні пра душу і будову сусвету.

Каменны крыж са знакамі, знойдзены каля царквы ў Хвошне. Фота: Дзяніс Юрчак / Facebook

Знаходку з Гарадоцкага раёна паказаў у сваім фэйсбуку гісторык і галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак. Мяркуючы па фота, крыж паднялі з зямлі падчас пракладкі камунікацый да Спаса-Ушэсцеўскай царквы ў вёсцы Хвошна. 

На пярэднім баку каменны крыж мае геаметрычныя знакі. Уверсе крыжа высечаны роўнабаковы крыж, упісаны ў круг, а ў яго цэнтры, на сяродкрыжжы размешчана вялікая васьміканцовая зорка, якая таксама абмежаваная колам.

Зорка як душа і сонечнае кола

Сімволіка, выяўленая на крыжы, мае глыбокае дахрысціянскае паходжанне. У сваіх даследаваннях традыцыйных беларускіх надмагілляў гісторык Дзмітрый Скварчэўскі тлумачыць, што зорка (у тым ліку васьміканцовая) у беларускай міфалогіі наўпрост атаясамлівалася з душой чалавека. Згодна з народнымі ўяўленнямі, пры нараджэнні кожнага чалавека на небе загараецца новая зорка, а пасля яго смерці яна падае.

Каменны крыж са знакамі, знойдзены каля царквы ў Хвошне. Фота: Дзяніс Юрчак / Facebook

Знак «крыж у коле», размешчаны ў верхняй частцы знаходкі, адносіцца да ліку найстаражытнейшых індаеўрапейскіх сімвалаў і вядомы яшчэ з бронзавага веку. Паводле Скварчэўскага, гэты знак звязаны з уяўленнямі пра калясніцу боства Сонца і сонечнае кола. У беларускім фальклоры Сонца традыцыйна выступала сімвалам перараджэння: як свяціла «памірае» ўвечары і «нараджаецца» раніцай, так і чалавек пасля смерці працягвае існаванне ў замагільным свеце. Таксама салярная сімволіка на надмагіллях выконвала ахоўную функцыю: лічылася, што сонечнае святло і агонь праганяюць нячыстую сілу і асвятляюць шлях душы ў Вырай.

Прысутнасць такіх касмалагічных сімвалаў сведчыць пра тое, што хвошненскі крыж з'яўляецца помнікам народнага (сінкрэтычнага) хрысціянства, дзе афіцыйная рэлігія шчыльна пераплецена са старажытнымі міфалагічнымі ўяўленнямі насельніцтва Паўночнай Беларусі.

Купал царквы да рэканструкцыі. Фота: Яндэкс Карты

Унікальны артэфакт быў знойдзены непасрэдна падчас пракладкі камунікацый да Спаса-Ушэсцеўскай царквы. Сама царква з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму і была ўзведзена з цэглы ў 1807 годзе. Таўшчыня яе сцен дасягае аднаго метра, што дазволіла будынку перажыць савецкую антырэлігійную кампанію і Другую сусветную вайну.

Спаса-Ушэсцеўская царква ў Хвошне пасля ўсталявання новага купала. Фота: Яндэкс Карты

У 2024 годзе пачаўся капітальны рамонт купальнай часткі храма. Падчас мадэрнізацыі стары непрапарцыйны бляшаны купал-цыбуліна быў дэмантаваны. Замест яго ўсталявалі новы шлемападобны, які завяршаецца глаўкай на барабане. Сама форма выглядае добра, але пакрыццё, па сучаснай модзе Рускай праваслаўнай царквы, зрабілі з залацістага нітрыду тытану. Земляныя працы, якія праводзіліся паралельна з рэканструкцыяй даху, і дазволілі выявіць унікальны каменны крыж. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • О богі
    08.10.2026
    Мо гэта красьлюнак кола, якое вынайшлі продкі беларусаў? Ці там графіці рабілі ад сумоты? А то адразу касмалагічнае што та там
  • ?
    08.10.2026
    а почему артефакт дохристианского происхождения имеет форму креста?!
  • Паганскія фантазіі
    08.10.2026
    Звычайны хрысціянскі хутчэй за ўсё надмагільны крыж з досыць звычайнымі сімваламі

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак11

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні8

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак11

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць