Свет2222

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

Іх ДНЖ ануляваныя, а самі яны высланыя з Літвы з забаронай на вяртанне.

Фота: Pavel Tochinsky / Getty Images

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) паведамляе, што 22 беларусы, якія працавалі ў Літве ў тэхналагічнай кампаніі NTLAB, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы, піша LRT.

ДДБ прадставіў Дэпартаменту міграцыі заключэнні аб дзейнасці 22 грамадзян Беларусі ў Літве — асобы, якія працавалі ў тэхналагічнай кампаніі, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. Іх дазволы на часовае пражыванне ў Літве былі ануляваныя.

Паведамляецца, што асобы, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, былі высланыя з Літвы з забаронай на вяртанне. Усім 22 асобам забаронены ўезд у Шэнгенскую зону тэрмінам на пяць гадоў.

Высланыя з Літвы грамадзяне працавалі ў кампаніі, якая была задзейнічаная ў праекце Агенцтва касмічнай праграмы Еўрапейскага саюза (EUSPA) і махлярскім шляхам атрымала амаль 0,5 млн еўра.

У ходзе расследавання, арганізаванага Еўрапейскай пракуратурай і праведзенага Службай расследавання фінансавых злачынстваў у супрацоўніцтве з ДДБ, было ўстаноўлена, што кампанія хавала сувязі з расійскай і беларускай ваеннай прамысловасцю.

На мінулым тыдні паведамлялася, што Віленскі акруговы суд асудзіў двух грамадзян Беларусі за махлярства пры атрыманні амаль 0,5 млн еўра.

Згаданы праект быў прызначаны для стварэння высокадакладных прыёмнікаў спадарожнікавай навігацыі, здольных выкарыстоўваць высокадакладную паслугу «Galileo» для патрэб сельскай гаспадаркі, у тым ліку для кіравання сельскагаспадарчай тэхнікай і выканання аперацый дакладнага земляробства.

Агульны бюджэт праекта складаў больш за 1 млн еўра, з іх больш за 745 тыс. еўра фінансавала EUSPA. Кампаніі фактычна было выплачана 447 272 еўра.

Каментары22

  • Бедны настаўнік
    07.09.2026
    Вельмі добрая навіна. За абыход санкцый – дэпорт.
  • Вуек
    07.09.2026
    калі яны сапраўды працавалі на ваенную машыну, то Літва паступіла вельмі гуманна - выслала. Уяўляеце што было б калі б Беларусь арыштавала літоўца які працаваў на ваенную машыну Еўропы. Пасадзілі б на 10-15 гадоў
  • Віталь
    07.09.2026
    Хай вяртаюцца ў краіну з самымі смачнымі сыркамі, зефірам і згушчанкай. У добры шлях!

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ5

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»77

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ5

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць