Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах
Нягледзячы на атрыманае запрашэнне ад беларускіх уладаў прыязджаць працаваць, у Мінску так і не змог знайсці працу мігрант з Узбекістана. Мужчыну давялося вяртаць на радзіму праз пасольства, паведаміла інфармагенцтва «Дунё».

Грамадзянін Узбекістана прыехаў у Беларусь у ліпені, аднак чалавек, які абяцаў яму працу, проста прапаў і перастаў выходзіць на сувязь.
Пасля некалькіх дзён марных спроб знайсці працадаўцу замежнік застаўся ў чужой краіне без грошай.
Адзіным выратаваннем для ашуканага мігранта стаў зварот у пасольства Узбекістана. Дыпламаты разам з Міграцыйным агенцтвам аплацілі яму квіток дадому за кошт сродкаў спецыяльнага фонду.
24 ліпеня рэйсам «Белавія» з Мінска ў Ташкент мужчыну паспяхова вярнулі на радзіму. На фотаздымку, што апублікавала агенцтва, грамадзянін Узбекістана з дыпламатам у мінскім аэрапорце перад адпраўленнем дадому. Чамусьці мужчына на мыліцах. Што з мужчынам здарылася ў Беларусі, агенцтва не раскрывае.
Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў наведваў Беларусь 8—9 ліпеня.
Яшчэ 9 ліпеня на сустрэчы з узбекскай дэлегацыяй Аляксандр Лукашэнка афіцыйна прапанаваў працоўным мігрантам прыязджаць у Беларусь цэлымі сем'ямі. У той жа дзень бакі падпісалі міжурадавае пагадненне пра «арганізаваны набор і працаўладкаванне», а ўжо з 13 ліпеня ў краіну пачалі прыбываць першыя групы работнікаў.
Таксама цяпер ужо вядомыя і першыя выпадкі незадаволенасці ўмовамі працы ў Беларусі і нават вяртання ва Узбекістан.
Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»
Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»
Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі
Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты
«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць
Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма
Каментары
В Узбекистане кстати, дикая безработица среди молодежи, там бум рождаемости, население удвоилось за короткий срок, работы нет