Лукашэнка прызначыў сёння Міхаіла Орду надзвычайным і паўнамоцным паслом у Манголіі.

Міхаіл Орда нарадзіўся ў 1966 годзе ў Дзятлаве, скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці ветэрынар, і Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы па спецыяльнасці «дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».
У 1990‑я гады быў намеснікам дырэктара Віцебскай абласной службы добраахвотнай працы моладзі, кіраваў Рэспубліканскай асацыяцыяй міжнародных моладзевых абменаў і турызму, быў другім сакратаром ЦК БПСМ (да яго рэарганізацыі ў БРСМ).У 2003‑2006 кіраваў БРСМ. З 2014 да 2024 года ўзначальваў афіцыйную Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, а на выбарах 2015 і 2020 гадоў узначальваў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары