Грамадства66

Галоўны памежнік Латвіі: Тунэлі на мяжы дакладна капалі з ведама беларускіх службаў

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі Гунціс Пуятс заявіў, што абодва выяўленыя падземныя тунэлі на латвійска-беларускай мяжы, якімі мігранты карысталіся для нелегальнага трапляння ў Латвію, былі пабудаваныя не без ведама беларускіх службаў.

Фота: Памежная служба Латвіі

Па словах латвійскага службоўца, асабліва грунтоўным быў другі тунэль, знойдзены ў жніўні ў Краславе. Яго даўжыня складала не менш за 30 метраў, вышыня і шырыня — каля 80 сантыметраў. Для ўмацавання выкарыстоўваліся спецыяльныя апоры і фанернае перакрыцце. Пры будаўніцтве было вынесена каля 28 кубаметраў грунту.

Пуятс мяркуе, што з беларускага боку за работамі маглі сачыць назіральнікі або тэхнічныя сродкі, у тым ліку цеплавізары. Яны маглі папярэджваць будаўнікоў, калі да месца набліжаліся латвійскія памежнікі.

Кіраўнік памежнай службы заявіў, што Латвія ўжо чакае з'яўлення наступнага тунэля. Паводле атрыманай інфармацыі, на беларускім баку зноў могуць весціся падземныя работы, хоць дакладнае месца пакуль невядомае.

У Латвіі да гэтага часу знайшлі толькі два такія тунэлі, у той час як у Літве — ужо 12. Латвійскія памежнікі лічаць, што ў абодвух сваіх выпадках парушальнікаў затрымалі адразу падчас першага выкарыстання тунэляў.

Пуятс таксама адзначыў, што сёлета доля затрыманых парушальнікаў мяжы, паводле папярэдняй ацэнкі, магла знізіцца да 90%. Пры гэтым Латвія стала адным з асноўных кірункаў для нелегальнай міграцыі, а падтрымка Узброеных сіл краіны для памежнікаў істотна павялічылася толькі са жніўня.

Латвійская памежная служба таксама хацела б прыцягваць да аховы мяжы маладых людзей, якія праходзяць Дзяржаўную службу абароны. Гэта магло б даваць памежнікам каля 100 дадатковых чалавек у год, аднак пакуль дамовіцца з Міністэрствам абароны і Узброенымі сіламі адносна гэтага не ўдалося.

Каментары6

  • Антон
    27.08.2026
    дайте денюх!, может они и туннель сами выкопали?
  • Попроси в кассе
    28.08.2026
    дайте денюх!, проси у своих, у лукашистов
  • Хто б сумняваўся
    28.08.2026
    Зразумела, што пад кіраўніцтвам лукашыстаў.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць