Свет33

На мяжы быў паранены літоўскі памежнік, мігранты спрабавалі зацягнуць яго ў Беларусь

Падчас затрымання мігрантаў каля двух дзясяткаў замежнікаў напалі на памежнікаў.

AP Photo Mindaugas Kulbis, File

Выпадак адбыўся на тэрыторыі Капчамесцкай памежнай заставы Аранскага памежнага падраздзялення ў канцы ліпеня. Адзін з памежнікаў атрымаў лёгкія траўмы, а мігранты спрабавалі перацягнуць яго ў бок беларускай тэрыторыі, паведаміў Lrytas.

Інфармацыю пра тое, што адзін з супрацоўнікаў знаходзіцца на бальнічным, парталу пацвердзіў старшыня прафсаюза ўстаноў дасудовага расследавання Віленскага павета Віталіюс Ягмінас.

Першым пра інцыдэнт на мінулым тыдні паведаміў партал Delfi. Паводле яго звестак, у Лаздзiйскім раёне, пасля выяўлення тунэля, пракапанага пад дзяржаўнай мяжой, чатыры памежнікі арганізавалі засаду.

Памежнікі затрымалі некалькіх мігрантаў і надзелі на іх кайданкі, аднак падчас затрымання каля 20 замежнікаў напалі на супрацоўнікаў.

Апошнім давялося ўцякаць, у той час як нелегальныя мігранты, у тым ліку тыя, хто быў у кайданках, схаваліся ў Беларусі. Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведамляла пра знойдзены тунэль і мігрантаў, якія ўцяклі, але пра напад на супрацоўнікаў не згадвала.

Кіраўнік Службы аховы мяжы Рустам Любаеў неаднаразова абвяргаў сцвярджэнні пра тое, што на супрацоўнікаў мог быць здзейснены напад. Паводле яго слоў, Службе не ўдалося ўстанавіць такі факт.

Каментары3

  • Смелыя якія
    14.08.2026
    Дзе ж яны прызнаюцца, што з ўсіх ног ўцякалі .
  • Юзік
    14.08.2026
    Ну санкцыямі і ўводам надзвычайнага чтанлаішча тут нічоша не вырашыць, ад іх пакутваюць звычайныя грамадзяне. Давайце пойдзем на саступкі і будзем спадзявацца, што мігрантскія штурмы самі знікнуць)))
  • трупы мігрантаў
    14.08.2026
    знаходзілі менавіта на тэрыторыі Беларусі.

    Сэнс правакацыі бачыцца празрыстым - стральба.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну16

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын11

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну16

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць