Свет88

Мерц можа страціць пасаду канцлера Германіі ўжо ў канцы тыдня

У наступную нядзелю адбудзецца галасаванне яшчэ ў адной зямлі — Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі, дзе ХДС упершыню ў сваёй гісторыі можа нават не пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер, а таксама ў Берліне.

Фота: Nietfeld / picture alliance via Getty Images

Не прайшло і паўтара года з моманту прыходу да ўлады ў Германіі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) на чале кіроўнай кааліцыі, як партыя ўпершыню прайграла зямельныя выбары ультраправым. У наступную нядзелю адбудзецца галасаванне яшчэ ў адной зямлі — Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі, дзе ХДС упершыню ў сваёй гісторыі можа нават не пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер, а таксама ў Берліне.

У гэты ж дзень канцлер Фрыдрых Мерц правядзе сустрэчу з кіраўніцтвам ХДС, на якой можа быць прынята рашэнне пра яго адстаўку. Вышэйшыя партыйныя чыноўнікі ў прыватным парадку ўжо абмяркоўваюць, ці варта змяніць канцлера, каб спыніць імклівае падзенне падтрымкі сярод выбаршчыкаў, піша Politico.

Рэйтынг папулярнасці самога Мерца на гэтым тыдні апусціўся да 14%, а блока ХДС і яго саюзнай партыі ХСС — да беспрэцэдэнтных 18%.

Пры гэтым ультраправая «Альтэрнатыва для Германіі» мае падтрымку 29%; два тыдні таму яна атрымала амаль 44% галасоў на выбарах у зямлі Саксонія-Анхальт, тады як доля ХДС упала больш чым удвая.

Мерц прызначыў пасяджэнне выканаўчага камітэта ХДС на вечар нядзелі, калі пачнуць паступаць даныя экзіт-полаў і першыя вынікі выбараў.

Ён хоча ініцыяваць «ускоснае галасаванне аб даверы», паставіўшы перад кіраўніцтвам партыі пытанне: ці гатова яно падтрымаць яго самога і яго праграму эканамічных рэформаў. Калі не, Мерц папросіць назваць кандыдатуру пераемніка, пішуць ZDF і Politico.

Нават калі партыя не падтрымае Мерца, ён можа захоўваць пасаду яшчэ некалькі тыдняў ці нават месяцаў, пакуль будзе ўзгадняцца новая кандыдатура. Яе, у прыватнасці, давядзецца абмяркоўваць з Сацыял-дэмакратычнай партыяй, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю. Акрамя таго, у Мерца ў ХДС няма моцных апанентаў, і шмат у чым ён разлічвае менавіта на гэта, ставячы пытанне аб падтрымцы.

Мерц «вымушае магчымых праціўнікаў адкрыта заявіць пра сваю пазіцыю», але цяпер, падобна, «ніхто да гэтага яшчэ не гатовы», кажа Торстэн Фаас, палітолаг з Вольнага ўніверсітэта Берліна:

Выбары ў Бундэстаг адбудуцца ўжо праз два з паловай гады. У наступным годзе пройдуць шматлікія выбары ў зямельныя парламенты. Ніхто з магчымых пераемнікаў не вылучае сябе на першы план. Той факт, што дыскусія з гэтай нагоды ўсё ж не сціхае, сведчыць пра велізарную нервовасць у ХДС, піша Moscow Times.

У сераду прэм’ер-міністры васьмі зямель апублікавалі ліст, заявіўшы, што «Германіі патрэбныя надзейнасць і дзеянні», а не «абмеркаванні кадравых пытанняў». У ім таксама згадваюцца выбары ў Францыі, Італіі, Польшчы, Іспаніі і Грэцыі, якія адбудуцца ў наступным годзе, і адзначаецца, што Еўропе цяпер патрэбная «стабільная і моцная Германія».

Гэты ліст далёка не з’яўляецца безумоўнай падтрымкай Мерца, адзначае Politico: у ім нават не згадваецца яго імя, але ён можа сведчыць пра тое, што на гэты момант кіраўніцтва ХДС не мае дастатковай матывацыі для яго адхілення. Замест гэтага партыя можа паспрабаваць згуртаваць свае шэрагі і вярнуць папулярнасць, заклікаючы сацыял-дэмакратаў падтрымаць яшчэ больш рашучыя сацыяльныя рэформы.

Нядаўна Мерц заявіў, што быў абраны на чатыры гады і хоча даказаць, што кааліцыя здольная праводзіць рэформы.

«Я цвёрда маю намер прытрымлівацца гэтага курсу», — сказаў ён на сустрэчы ў Федэрацыі нямецкага аптовaга і знешняга гандлю.

Каментары8

  • Аналитик
    17.09.2026
    может потерять, a может нe потерять
  • Хмм
    17.09.2026
    Реальность такова, что с этими ценами на газ и разрушенными АЭС экономике Германии все равно каюк, хоть так хоть эдак. А потому на роль смертника вместо Мерца кандидатов будет очень не очень. Мой прогноз - не поменяют.
  • Плян Мерца
    17.09.2026
    1. Дать ещё денег Украине.
    2. Выплатить репарации Польше
    3. Если что-то останется - отдать Украине.
    Хороший плян?

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі7

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Рука цягнецца да кішэні, а тэлефона там няма». Як палітвязні выпадаюць з лічбавага свету, а потым наноў прывыкаюць да яго

Каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два гандлёвыя судны, адно затанула1

У Буда-Кашалёўскім раёне ў кастрычніку цвітуць сланечнікі. Прытым так і было задумана

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі7

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць