СЗАТ «Белджы» прыпыніла пастаўкі ў Расію кросаўераў Belgee X50. Як піша ТАСС са спасылкай на прэс-службу беларускага вытворцы, кампанія, магчыма, наогул спыніць яго вытворчасць і засяродзіцца на выпуску абноўленай версіі.

На гэты момант продажы мадэлі Belgee X50 у Расіі сапраўды прыпынены. «Нядаўна мы запусцілі навінку Belgee X50+ і зараз робім акцэнт на гэтым красоверы», — пракаментавалі на прадпрыемстве.
У красавіку ў беларускіх аўтацэнтрах пачаліся продажы абноўленага красовера Belgee X50+. Яго галоўныя адрозненні ад базавай мадэлі — 1,5‑літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 174 к. с. і сяміступенчатая АКПП, піша Office Life.
У кампаніі адзначаюць, што дзякуючы выкарыстанню высокаўстойлівай сталі (да 66% у канструкцыі кузава) таксама была ўзмоцнена пасіўная бяспека. Кошт навінкі (прынамсі ў Беларусі) застаўся на ўзроўні X50.
У Расіі Belgee X50 быў адной з самых папулярных мадэляў. Напрыклад, на пачатку года беларускі красовер стаў самым прадаваным аўтамабілем у Маскве. За студзень і люты яго продажы ў сталіцы Расіі выраслі на 23% у параўнанні з мінулым годам і склалі 1226 аўтамабіляў.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Адна рэч ездзіць цераз дарогу па хлеб, іншая рэч перці да акіяну або пры хаце цёгаць гной ды ўраджай.
Сёння самаход не перадаецца ў спадчыну, як калісьці савецкі жыгуль або ЗАЗ. Жыццё мяняецца хутка.