Грамадства44

Расійскі ўрад прапанаваў перагледзець правілы легалізацыі расіян у Беларусі

Беларусь і Расія плануюць скараціць тэрмін разгляду заяў на пастаяннае пражыванне для грамадзян дзвюх краін — з трох месяцаў да двух. Такую прапанову расійскі ўрад накіраваў Уладзіміру Пуціну. Для гэтага хочуць змяніць пагадненне паміж Мінскам і Масквой аб свабодзе перамяшчэння грамадзян, якое дзейнічае з 2006 года, паведамляе ТАСС.

Мінск. Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Акрамя скарачэння тэрмінаў, плануюць удакладніць і правілы знаходжання ў краіне без рэгістрацыі. Як і раней, беларусы і расіяне змогуць знаходзіцца на тэрыторыі іншай краіны без рэгістрацыі да 90 дзён. Але калі чалавек хоча застацца на большы тэрмін, яму трэба будзе аформіць рэгістрацыю ў адпаведных органах.

Апошнія змены ў гэтае пагадненне ўносіліся яшчэ ў 2015 годзе.

Грамадзяне Расіі цяпер працягваюць актыўна купляць нерухомасць у Беларусі. Напрыклад, у сакавіку 2026 года расіяне набылі ў Мінску 126 аб’ектаў нерухомасці — не толькі кватэры, але і дамы, гаражы, машынамесцы і камерцыйныя памяшканні.

Усяго за той месяц у сталіцы было прададзена больш за 3,5 тысячы аб’ектаў нерухомасці, і каля 3,6% пакупак прыпала на грамадзян Расіі.

Каментары4

  • збегчы ў РБ, пасля каляпса іх імперыі
    07.05.2026
    Федзя, Дэпутаты імперыі плануюць збегчы ў РБ, пасля каляпса іх імперыі. Памыляюцца, з Менска ў Гаагу ходзяць нават цягнікі
  • А Еўропа?
    08.05.2026
    А Еўропа усяляк робіць так, каб беларусы не маглі к нім прыехаць і, тым больш, легалізавацца. Трэба лі гаварыць, што на фоне такога Еўропа ня будзе лічыцца сяброўкай беларусамі ўнутры краіны, як дэмсілы не жадалі бы прапіарыць Еўропу ў вачах беларусаў і не без падстаў
  • Bvz
    08.05.2026
    А Еўропа?, ой госпиди, когда вы поймете, что европе наплевать, какой она будет считаться в глазах беларусов, европа думает о своей безопасности, мало ли кто щемится под видом оппозиции

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць