Грамадства1212

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку

«Запісвайце прапорцыі для самых смачных дранікаў, як у Беларусі», — напісала ў Threads карыстальніца anya.tellme. Яшчэ не ведаючы, на які тонкі лёд яна ступіла.

Аўтарка допісу сцвярджае, што апублікаваны ёй рэцэпт аўтэнтычны, бо 

«Рэцэпт прывезла мая мама ад сваіх сясцёр, якія ўсё жыццё жывуць у Беларусі і ведаюць пра бульбу ўсё!»

Аднак жа беларусаў надзвычай здзівіла шматлікасць інгрэдыентаў, сярод якіх, апрача і ў айчынных інтэрнэт-разборках заўсёды спрэчнай мукі, апынуліся таксама манка і масла.

У выніку сярод больш як 500 каментароў амаль няма пазітыўных, пераважная большасць — рэзка пратэсныя. Простае «Гэта не дранікі» з іх самы мяккі і ўзважаны:

«Аня, вымушана вас засмуціць. Вашы цёткі не ведаюць пра бульбу нічога. Манка ў драніках — гэта смяротны грэх».

«Дранікі — гэта проста таркаваная бульба на дробнай тарцы і соль. Усё! А гэта не дранікі, вас увялі ў зман».

«Адкрыю таямніцу. Ніхто не трэ бульбу (для дранікаў) у Беларусі на буйную тарку».

«Жыву ў Беларусі. Сапраўдныя беларускія дранікі — гэта бульба і соль. Усё. Зразумела, у кожнай сям'і свой рэцэпт. Як і ў вашай, падобна, свой. Але самы лепшы, смачны і папулярны — гэта проста бульбу на тарцы пацерці, адціснуць сок, дадаць з гэтага соку крухмал, які адстаяўся (ён звязвае і дае хрусткую скарыначку), і дадаць соль. Смажыць у гарачым алеі. Усё. Без мудрагелістасцяў».

«У некаторых мясцінах Беларусі за дадаванне мукі ў дранікі на вілы саджаюць. Пра манку ў драніках ніколі не чуў, гэта ж не сырнікі».

«Мама дарагая, яшчэ і манка. Тут і мука пад пытаннем…»

«У якой вобласці Беларусі робяць такія бульбяныя галушкі? Ні манку, ні масла не дадаюць у дранікі… Рэцэпт на аматара. Гэта не дранікі!»

«Манка ў дранікі… Нават немцы ў 42‑м так не лютавалі!»

«Калі шчыра, нават мяне торкнула. Хоць звычайна я міма праходжу, калі ідзе срач за рэцэпты дранікаў».

«Нават я зразумела, што нешта там няправільна. Відаць, мае беларускія карані абураюцца».

«Я думаю, гэта вельмі смачна, гатуйце і ежце на здароўе. Толькі не называйце гэта сапраўднымі беларускімі дранікамі. Вы самі не разумееце, на што вы замахнуліся».

«Тое, што ваша сям'я прыдумала, гэта варыяцыя бабкі ці нешта каля таго. Але дакладна не дранікі…»

Каментары12

  • хамса ў тамаці
    14.04.2026
    мяркую, у нашых сялян і соль не заўжды была... таму сапраўдныя беларускія дранікі маглі складацца толькі з бульбы
  • 123
    14.04.2026
    Шкада, што рва з кракадзилами не маем з ими на мяжы.
  • хамса ў тамаці
    14.04.2026
    нешта ўзгадала я.., як летась... ці не роўна год таму.. вывезлі ўсю бульбу і ўвесь лук у расею... стратэгічныя прадукты
    добра, што не вывезлі яшчэ ўсю соль...

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць