Грамадства11

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі правяло маніторынг блогераў, уключаных у рэестр распаўсюджвальнікаў рэкламы. У выніку шэсць з іх былі выключаныя з рэестра, а таксама выяўлена распаўсюджванне неналежнай рэкламы блогерам, які ў рэестр не ўключаны, паведамляе прэс-служба ведамства.

Блогер Арцём Рындзевіч працуе перадусім на расійскую аўдыторыю. Фота: VKontakte

Пры рэкламе ў фэйсбуку аб’екта грамадскага харчавання «Рэбрык і дранік» і стравы, якую там гатуюць, трэвел-блогер Арцём Рындзевіч параўнаў гэтае месца з рэстаранам «Васількі» і дапусціў негатыўныя выказванні на адрас апошняга. Такая рэклама прызнаецца нядобрасумленнай і забароненай.

У сваім роліку Рындзевіч, які працуе цяпер у асноўным на расійскую аўдыторыю (нават ягоны ютуб-канал прэзентуецца як месца, у якім «расказваю, як жывуць людзі ў Расіі і свеце»), сказаў наступнае:

«Тыя, хто едзе ў Мінск, дапускаюць адну і тую ж памылку. Многія, каб паесці беларускай ежы, ідуць у кафэ «Васількі». Хоць на самай справе, на мой погляд, там даволі пасрэдная ежа, нічога звышнатуральнага. Яна не мае дачынення да традыцый беларускіх, але ўсе чамусьці прызвычаіліся туды ісці есці дранікі».

Пасля гэтага ён парэкамендаваў установу «Рэбрык і дранік» на вуліцы Ракаўскай, ад якой у яго самога «сарвала дах». 

Акрамя таго, міністэрства устанавіла, што гэты блогер не ўключаны ў рэестр распаўсюджвальнікаў рэкламы і таму ўвогуле не мае права аказваць паслугі па размяшчэнні і распаўсюджванні рэкламы ў інтэрнэце, у тым ліку ў сацыяльных сетках. Яму накіравана прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў.

Па стане на 5 сакавіка 2026 года ў рэестр уключана больш за 10 тысяч распаўсюджвальнікаў рэкламы. За рэкламу без уключэння ў рэестр прадугледжаны штраф: для фізічных асоб — ад 5 да 10 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 10 да 25, для юрыдычных асоб — ад 20 да 50 базавых велічынь.

Каментары1

  • Мх
    05.03.2026
    Самастойна абмяжоўвае сябе Расеяй.

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Балістыка ў Беларусі стане пагрозай для захаду Украіны3

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку7

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст1

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу20

У пяцізоркавым гатэлі хлопчык выпаў з акна і загінуў. Бацьку аштрафавалі на тры тысячы еўра1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка22

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы8

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы13

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць