Ежа44

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам

Буйная аргентынская газета Clarín расказала сваім чытачам пра адну з галоўных страў беларускай нацыянальнай кухні — дранікі. Пры гэтым матэрыял з’явіўся ў раздзеле, прысвечаным ЗША, заўважыў сайт «Беларусь и мир».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва» 

«Як прыгатаваць найлепшы бульбяны блін: беларускі рэцэпт, які палюбіўся Злучаным Штатам», — так названы гэты матэрыял. Страва апісваецца ў ім як «дыск, залацісты звонку і пяшчотны ўнутры», які мае «насычаны смак і хрусткую тэкстуру» і вылучаецца «простасцю ў прыгатаванні».

Поспех дранікаў таксама звязваецца з універсальнасцю: «Іх можна падаваць у якасці пікантнага сняданку, хуткага абеду або лёгкай вячэры». Адзначаецца, што дранік «падыходзіць як у якасці асноўнай стравы, так і ў якасці гарніру і лёгка адаптуецца да інгрэдыентаў, даступных на любой кухні».

«Гэтая практычнасць з’яўляецца ключом да разумення таго, чаму так шмат карыстальнікаў у Злучаных Штатах пачалі дзяліцца гэтым рэцэптам», — гаворыцца ў матэрыяле.

Папулярнасць звязаная і з трэндам на вяртанне да простых, утульных рэцэптаў:

«У кантэксце фаст-фуду і паўфабрыкатаў гэтая хатняя страва прапануе цёплы і сумленны вопыт, дзе асноўная ўвага ўдзяляецца прадукту і тэхніцы, даступным кожнаму».

«Бульбяны блін з Беларусі даказвае, што найлепшым рэцэптам не заўсёды патрэбныя вялікія інавацыі. З дапамогай некалькіх простых крокаў, асноўных інгрэдыентаў і стараннага прытрымлівання тэхнікі прыгатавання атрымліваецца ўтульная страва, якая скарыла амерыканцаў, не страціўшы першапачатковай індывідуальнасці», — рэзюмуе аўтар.

Каментары4

  • Žvir
    28.01.2026
    Na sionnia samyja smačnyja draniki ŭ śviecie piaku ja. I čym bolš receptaŭ ich pryhatavannia, i roznych varyjacyjaŭ, mnie trapliajecca, tym bolš ja zapeŭnivajusia, što maje draniki samyja lepšyja. Nichto nia ŭmieje tak, jak ja !
  • Лондон гудбай
    28.01.2026
    Рецепт где ?
    Напишите рецепт этого супердраника!!!
  • Ёсік
    28.01.2026
    "Іх можна падаваць у якасці пікантнага сняданку, хуткага абеду або лёгкай вячэры". Ляпалы, начысьці спачатку бульбы, а потым на тарцы надзяры іх, каб без параненых пальцаў. Канешне, можна ўзяць камбайн, але з-за 3 бульбін навошта. І дранікі аніяк не лёгкая вячэра.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць