Усяго патроху88

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?

Тлумачым, як мыш стала народным дызлайкам, на прыкладзе вядучага АНТ.

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў падзяліцца ў Трэдс сваёй філасофіяй: «Беларускія мужчыны з дзяцінства схільныя выбіраць з нейкіх супрацьлегласцяў: за казакоў ці за разбойнікаў, за Nirvana ці за Prodigy, за арду ці за альянс, за брунетак ці за бландзінак, за Лукашэнку ці за «я не разбіраюся ў палітыцы».

Тура раскрытыкавалі за такія прымітыўныя спробы маніпуляцыі. А больш лайкаў, чым сам допіс, набрала «мыш ганьбы» ў каментарах.

Меркаванне Тура спадабалася 27 карыстальнікам, а «мыш ганьбы» падтрымаў 51 чалавек.

Дык што гэта за мыш? Гэта новы мем: на малюнку мілая мыш з подпісам: «Гэта — мыш ганьбы. Калі яна набірае больш лайкаў за твой пост, значыць твой пост — лайно».

«Мыш ганьбы» з’явілася ў рускамоўным Трэдс літаральна некалькі дзён таму, але ўжо стала шалёна папулярнай.

Дакладна не вядома, хто прыдумаў гэты мем. На аўтарства прэтэндуюць як мінімум два акаўнты: адзін належыць дзяўчыне з Беларусі, другі — дзяўчыне з Украіны. Украінка ў якасці доказу нават прымацавала скрыншот Photoshop — маўляў, вось так стваралася легенда.

Але ж абедзве кажуць, што натхняліся «жабай ганьбы», якая папулярная ў англамоўных сацсетках.

Растлумачыць феномен папулярнасці такіх мемаў даволі проста — яны выконваюць ролю народнага дызлайка. Калі карыстальнікам не падабаецца нейкі допіс, яны замест доўгага каментара проста кідаюць малюнак с жывёлай.

На малюнку ёсць зразумелае правіла: калі ён назбірае больш лайкаў, чым арыгінальны допіс, значыць, каментатары перамаглі аўтара. Гэта ператварае абмеркаванне ў гульню: людзі пачынаюць лайкаць мыш (ці жабу) наўмысна.

На гэтым народная творчасць не спынілася: людзі пачалі актыўна ствараць іншых мышэй. Ёсць, напрыклад, чырвоная мыш ганьбы (яна ж міфічная) — калі яна назбірае больш лайкаў, чым звычайная, значыць, допіс — «выключнае лайно». Ёсць дыяментавая — гэтай нават аднаго лайка дастаткова, каб усе зразумелі: допіс — «найтупейшае лайно».

А пад чорнай мышшу ганьбы нават не трэба ставіць лайкаў. Тое, што яна з’явілася ў каментах, абазначае, што сам аўтар — лайно.

З'явіліся і іншыя персанажы. Напрыклад, «чорны дрозд базы» (гэта значыць, аўтар допісу — малайчына) і «каала ачмурэннасці» (таксама абазначае захапленне аўтарам). Але яны пакуль значна менш папулярныя.

Каментары8

  • 453543
    04.06.2026
    Ну, навошта так усё ускладняць: жаба, мыш, дрозд. Дзіцячыя гульні якія та. Патрэбен кардынальны падыход. Трэба выражаць свае эмоцыі больш наглядна. Замест усёй гэтай мішуры ставіцца кучка ЛАЙНА, якая расце калі колькасць адмоўных водзываў павялічваецца.
  • herr turr
    04.06.2026
    Хай выдаляе варожую сацсетку й ідзе пісаць калонку для Гродзенскай праўды
  • Хрэн у вочы
    04.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць