Грамадства2525

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Работнікі дзіцячага садка Дзмітрый і Таццяна Корсакавы за кратамі, іх дачку Пелагію плануюць судзіць завочна.

Таццяна, Пелагія і Дзмітрый Корсакавы. Фота з «Аднакласнікаў» Дзмітрыя Корсакава

Таццяне Корсакавай 57 гадоў. Па звестках Belpol, яна працавала выхавальніцай дашкольнай адукацыі ў дзіцячым садку №518. Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Таццяна Корсакава. Фота з «Аднакласнікаў»

Яе муж, 58‑гадовы Дзмітрый Корсакаў, працаваў у тым жа садку рабочым. Раней, мяркуючы па сацсетках, ён ганяў аўтамабілі з-за мяжы.

Дзмітрый Корсакаў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Іхняй дачцэ Пелагіі 28 гадоў. Раней, па звестках Белсата, працавала ў дзіцячых садках, а пасля ў мінскім кафэ на Куйбышава, 22 (цяпер там Гарызонт Хаб). Цяпер дзяўчына жыве ва Украіне.

Пелагія Корсакава. Фота з яе інстаграма

Сям'я ў іх небагатая, але дружная. Дзмітрый любіць майстраваць і дабудоўваць нешта на ўласным лецішчы, сям'ёй яны хадзілі ў грыбы і падарожнічалі па Беларусі і замежжы. У сацсетках пары аніякага «крыміналу» — мемы, гульні і здароўе.

Апошні раз Дзмітрый быў анлайн 23 верасня 2025 — неўзабаве пасля гэтага яго і жонку затрымалі, падобна, на мяжы.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, абаім інкрымінаваныя ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні са зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі) і ч. 3 арт. 333‑1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу небяспечных рэчываў і зброі). На момант падрыхтоўкі справы да суда яны знаходзяцца пад вартай.

Іх дачцэ Пелагіі Корсакавай таксама інкрымінавана здрада дзяржаве. Яе выклікаюць у суд, але разгляд будзе завочны. Акалічнасці справы невядомыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары25

  • Тотти
    05.06.2026
    Лукашня придумывает врагов.
  • угу
    05.06.2026
    ничего святого! ;)
    помнится, в голливудской комедии два преступника скрывались в женском монастыре
  • Граманацы
    05.06.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць