Мова1212

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?

Націск у 2‑й асобе множнага ліку вызначаецца вельмі проста: ён супадае з націскам у 1‑й асобе множнага ліку.

Ілюстрацыйная выява: Язэп Драздовіч, Красналюдак, дыван

Калі ў 1‑й асобе множнага ліку націск падае на апошні склад, то і ў 2‑й асобе ён будзе падаць на апошні. Калі ў 1‑й асобе не на апошні, то і ў 2‑й не на апошні.

сядзІм — седзіцЕ

ляцІм — леціцЕ

сядАем — сядАеце

лЁтаем — лЁтаеце

бярОм — берацЕ

мАем — мАеце

пяЁм — пеяцЕ

спявАем — спявАеце

жывЁм — жывяцЕ

перажывАем — перажывАеце

і гэтак далей.

Праверыць правільную форму і націск можна ў даведніках.

А вось у загадным ладзе будзе ўжо «сядзі! сядзіце!» Таму, калі вы добра паселі, што ўжо і сядзіце як седзіце. Але не рассядайцеся і не заседжвайцеся лішняга.

Каментары12

  • Лепрыкон
    04.06.2026
    Хто такі красналюдак- зразумела, але чаму ён "красна..", а не "чырвона..."?
  • Оооооо жирная тема
    04.06.2026
    Очень хочется увидеть схватку носителей всех правильных версий Беларускай Мовы под этим постом.
  • Ну
    04.06.2026
    Так, памятаю пад нейкім нядаўнім артыкулам была спрэчка на гэты конт. Добра, канешне, мець аппку для рэдагавання тэкстаў, але.. Я, канешне, не філолаг, але вось якая штука.
    У беларускай мове ў асабовых формах дзеясловаў адбываецца яканне, таму ў ненаціскным складзе пасля мяккага зычнага звычайна пішацца "я", а не "е". Ад дзеяслова "сядзець", як у вашай аппцы-даведніку:
    я сяджу
    ты сядзіш
    ён/яна сядзіць
    мы сядзім
    яны сядзяць
    І, натуральна і цалкам аналагічна: вы сЯдзіце.
    Вывад: форма «вы седзіце» не адпавядае нормам сучаснага беларускага правапісу.

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку1

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку1

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць