Эканоміка44

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab

Раней паведамлялася, што ў Беларусі сетка лабараторый Synlab змяніла назву на MonoLab пасля змены ўладальніка. Выданне Office Life даведалася, хто стаў гэтым уладальнікам.

Фота: synlab.by

Паводле звестак Адзінага дзяржаўнага рэгістра, з 23 чэрвеня 100% «Медыцынскай лабараторыі МонаЛаб» належыць беларускай кампаніі «БелМедКантакт». Яна была зарэгістраваная ў 2019 годзе і займаецца арганізацыяй лячэння, аздараўлення і адпачынку замежнікаў у Беларусі.

Гісторыя Synlab у Беларусі пачалася яшчэ ў 2002 годзе з кампаніі «Еўрамедылаб». У 2006 годзе яе пераўтварылі ў прадпрыемства «Сінлаб-ЕМЛ» з удзелам нямецкага Synlab Holding. Да лета 2026 года менавіта гэта еўрапейская кампанія валодала беларускай сеткай.

Цяпер MonoLab мае 14 лабараторый: пяць з іх працуюць у Мінску, астатнія — у рэгіёнах.

Змена ўладальніка Synlab стала яшчэ адным прыкладам сыходу буйнога заходняга медыцынскага бізнэсу з Беларусі. Раней падобным чынам краіну пакінула шведская сетка Synevo, якая працягнула працу пад брэндам Helix.

Каментары4

  • але ж цікава
    29.08.2026
    Гэта што ж атрамліваецца... аказваецца ў Беларусі абсалютна легальна дзейнічае целая сетка біялябараторый! Ды і базу ДНК жыхароў ужо зьбіраюць. Дзіўна што гэта робяць не якія-небудзь "піндосы", а "беларускія ўлады". Тыя самыя што вішчалі разам з маскалямі што Ўкраіну трэба бамбіць бо там біялябараторыі знайшліся... і як заўжды апынулася так што ківалі на іншых, а робяць-та такое насамрэч самі.
  • не да відзэня
    30.08.2026
    лабаротыі гэтыя на парадак вышэй дзяржаўных, усіх цяжарных накіроўвалі туды. без чэргаў, мініму агрэсіі абывацеляў, дакладныя вынікі.
  • Жалко Synlab
    30.08.2026
    Может упасть качество без немецкого контроля.
    Да и новое название у корабля как бы намекает. "Моно" удачным не назовешь, так и поплывет.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць