Грамадства

У Беларусі з'явілася першая ў краіне ветклініка на колах

У аўтамабілі ёсць і УГД-апарат, і экспрэс-лабараторыя.

Cкрыншот СТБ

У Беларусі з'явілася ветклініка на колах. Перасоўны медыцынскі комплекс абсталяваны ўсім неабходным для дыягностыкі і лячэння жывёл, а на яго борце дзяжурыць кваліфікаваны ветарынарны доктар і працуе паўнавартасная экспрэс-лабараторыя, паведамляе СТБ.

Аўтамабіль — гэта стэрыльны дыягнастычны блок, дзе ўсталяваны партатыўны УГД-сканер, гематалагічны і біяхімічны аналізатары крыві, мікраскоп, кардыёграф, халадзільнае абсталяванне для біяпрэпаратаў і працэдурны стол, які трансфармуецца. Усё гэта дазваляе ветдоктару за чвэрць гадзіны атрымаць дакладныя вынікі аналізаў, правесці ультрагукавое даследаванне, зрабіць неабходную ін'екцыю або аказаць экстраную дапамогу.

«Большасць [пацыентаў] усё ж такі — гэта пажылыя жывёлы, нейкія хранічныя паталогіі нырак. У сабак часцей што-небудзь з кішачнікам. Да нас звычайна прыходзяць пацыенты ва ўзросце каля 9 гадоў. Гэта той узрост, калі ўжо трэба стопрацэнтна кожны год (некаторым — часцей, 2—3 разы на год) абследавацца», — кажа Лізавета Прыхадоўская, ветдоктар агульнай практыкі.

Праект вырашыць праблему транспартыроўкі гадаванцаў і зробіць сучасную дыягностыку даступнай у любым пункце — ад спальных раёнаў сталіцы да аддаленых вёсак і дачных пасёлкаў.

Cкрыншот СТБ

«У Мінску вельмі актуальныя нашы паслугі, таму што людзі цэняць час. У Мінску бываюць заторы, складана дабрацца, трэба выдзеліць час. А ў маленькіх гарадах проста няма магчымасці, няма ветарынарных клінік, якія мелі б УГД, танометры і іншае такое абсталяванне, таму наша паслуга там таксама актуальная», — каментуе Алёна Усава, заснавальніца перасоўнай ветарынарнай клінікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц1

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанцы выбралі ікону стылю ўсіх часоў7

Паліцыя шукае па ўсёй Еўропе дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі15

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну1

Жанчына паказала стан туалета ў «Белмытсэрвісе» ў цэнтры Мінска. Там папрасілі прабачэння8

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц1

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць