Грамадства1212

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня

«Думаю, што мне гэта ўдасца».

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» сказаў, што прыляціць у Беларусь у верасні.

«Праз пару тыдняў я зноў збіраюся паехаць у Беларусь і спадзяюся дамагчыся вызвалення яшчэ большай колькасці палітвязняў. Думаю, што мне гэта ўдасца», — сказаў ён.

Па падліках самога Коўла, пры яго ўдзеле было вызвалена каля 700‑800 беларускіх палітвязняў.

«Мы дабіліся вызвалення пяцісот, затым яшчэ каля двухсот былі вызвалены. Так што рэальная лічба складае прыкладна 700‑800 чалавек. Спадзяюся неўзабаве давесці яе да тысячы», — сказаў ён. 

Ён называе дасягненнем тое, што амаль усе самыя вядомыя вязні былі вызваленыя. А таксама, што ўдалося дамовіцца, каб некаторыя вызваленыя палітвязні змаглі застацца ў Беларусі і вярнуцца дадому.

«Для мяне гэта было вельмi важна. Людзі вярнуліся дадому, да сваіх сем'яў. Гэта рэальны вынік, і гэтае пытанне па-ранейшаму застаецца часткай нашых перамоваў», — дадае ён. 

Коўл кажа, што справаздачыцца перш за ўсё перад прэзідэнтам Злучаных Штатаў і перад дзяржсакратаром. 

Ён таксама распавёў, што падтрымлівае зносіны з некаторымі з вызваленых палітвязняў. А таксама камунікуе з лідарамі апазіцыі, са Святланай [Ціханоўскай], і з многімі іншымі.

«Я таксама падтрымліваю кантакты з літоўцамі, палякамі, спрабую наладзіць адносіны паміж усімі, хто можа зрабіць унёсак у ўрэгуляванне сітуацыі», — сказаў ён. 

Раней Коўл заявіў, што найбліжэйшым часам чакае вызвалення вялікай групы палітвязняў. 

Паводле публічных даных, у выніку візітаў амерыканскай дэлегацыі ў папярэднія разы былі вызваленыя 438 чалавек: 21 чэрвеня 2025 года — 14 палітвязняў, 11 верасня — 51 чалавек, 13 снежня — 123 чалавекі, 19 сакавіка 2026 года — 250 чалавек.

Зараз, паводле правабаронцаў, у Беларусі 878 палітвязняў.

Каментары12

  • Явітаю
    30.08.2026
    Дзякуй вялікі Прэзідэнтцы Ціханоўскай і дарадцу Качынскаму за актыўную мадальнасць з Джонам Коўлам і Крысам Смітам!
  • политзек
    30.08.2026
    а готов под Новый год приехать за новыми парой-тройкой сотен?
    так и будет ездить?
    а когда санкций в кармане не останется, что он предложит за новых пару тысяч?
    а что дальше с ними происходит без доков в чужой стране - это их уже не заботит?
  • Барадзед
    30.08.2026
    сярэдзіна верасня , только про почобута и думаем мы все.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць