Грамадства77

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты

Да 10 лістапада ўсе замежныя вайскоўцы, якія служаць у Сілах абароны, павінны прайсці працэдуру легалізацыі.

Намесніца прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы ў пытаннях працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі Анастасія Махамет у каментары «Суспільнаму» распавяла пра прававую пастку, у якой могуць апынуцца беларускія добраахвотнікі ва Украіне, паведамляе тэлеграм-канал Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Згодна з новымі нормамі ўкраінскага заканадаўства, да 10 лістапада ўсе замежныя вайскоўцы, якія служаць у Сілах абароны, павінны прайсці працэдуру легалізацыі. Для гэтага неабходна прад’явіць арыгінал дакумента, які пацвярджае асобу.

Аднак частка беларускіх добраахвотнікаў страціла пашпарты падчас службы. Аднавіць іх ва Украіне немагчыма, а вяртанне ў Беларусь для людзей, якія ваявалі на баку Украіны, пагражае крымінальным пераследам.

«У міграцыйным заканадаўстве наўпрост прапісана, што ты павінен прад’явіць арыгінал дакумента. Потым у ДМС робяць копію, ставяць пазнаку, што копія правільная, — і вяртаюць табе арыгінал. Але ты павінен быў прынесці яго і паказаць супрацоўніку службы. А чалавек, у якога фізічна няма пашпарта, не можа ўвайсці ні ў якую працэдуру», — патлумачыла Анастасія Махамет.

Такім чынам, чалавек можа гадамі служыць ва Украіне, але не мець магчымасці выканаць патрабаванні міграцыйнага заканадаўства. Паводле Махамет, ёй вядома як мінімум пра восем выпадкаў страты пашпартоў беларускімі добраахвотнікамі.

Пры гэтым узнікае рызыка, што пасля заканчэння тэрміну легалізацыі такіх вайскоўцаў пачнуць звальняць са службы.

«Неафіцыйна я чула такую пазіцыю шэрагу вайсковых частак: калі нічога не зменіцца, то напрыканцы вызначанага для легалізацыі тэрміну людзей без пашпартоў будуць звальняць. На якой падставе? Асобнае пытанне. Магчыма, ім дазволяць напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні або іх давядзецца звольніць па артыкуле за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Гэта вельмі складанае пытанне, бо ў чалавека няма дакументаў, але проста выгнаць яго з Украіны — ну гэта таксама не вельмі добра», — адзначыла Анастасія Махамет.

Адным з магчымых рашэнняў яна называе ўключэнне ваеннага білета ў пералік дакументаў, якія пацвярджаюць асобу і прававы статус чалавека. Махамет рыхтуе зварот у Міністэрства абароны Украіны, каб высветліць магчымасць такога рашэння.

Каментары7

  • не вельмі )))
    28.08.2026
    проста выгнаць яго з Украіны — ну гэта таксама не вельмі добра», — адзначыла Анастасія Махамет.
    не вельмі добра - ну так- проста не вельмі добра але і не вельмі кепска - якiя ж яны пачвары чыноунiкi - ваяры гінуць за их краіну!
  • Х
    28.08.2026
    Ёсік, Нават пасля сканчэння тэрміну пашпарта, ён не губляе сваю сілу дакумента, што ідэнтэфікуе вас. Адсутнасць пашпарта і наяўнасць пратэрмінаванага пашпарта, гэта два розных статуса.
  • политзек
    28.08.2026
    Х, вы сильно заблуждаетесь, увы. просроченный паспорт документом уже не является.

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць