Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона
Самалёт, на борце якога прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 9 верасня ляцеў у Осла на пахаванне караля Нарвегіі, у аўторак «ледзь не быў пашкоджаны» дронам падчас узлёту з Малдовы. Пра гэта расказаў прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ ў інтэрв’ю нарвежскаму грамадскаму вяшчальніку NRK, паведамляе Reuters.

«Вось з якой рэальнасцю ён сутыкаецца», — сказаў Сцёрэ.
Пры гэтым нарвежскі прэм’ер не ўдакладніў, адкуль атрымаў гэтую інфармацыю і наколькі блізка дрон знаходзіўся ад самалёта ўкраінскага прэзідэнта.
9 верасня Зяленскі ўзяў удзел у пахаванні нядаўна памерлага караля Нарвегіі Харальда V. Разам з іншымі кіраўнікамі дзяржаў ён прайшоў за труной караля праз цэнтр Осла.
Неўзабаве пасля заканчэння цырымоніі Зяленскі пакінуў Нарвегію.
Каментары