Меркаванні3838

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Экс-палітвязень у сваім фэйсбуку адрэагаваў на артыкул Паўла Вінаградава пра дапамогу палітвязням.

Эдуард Пальчыс, фота Lookby.Media

«Нядаўна Павел Вінаградаў выдаў правільны пост наконт дапамогі. Магу пацвердзіць, што так — прыкладна такая дапамога плюс-мінус аказвалася і мне. Магчыма, дзесьці я сам не праяўляў патрэбнай актыўнасці, бо мне дагэтуль унутрана сорамна прасіць кагосьці. Плюс Бог узнагародзіў мяне сябрамі, якіх, напэўна, я не заўсёды заслугоўваю: яны могуць заданаціць, пазычыць, дапамагчы перажыць пэўныя цяжкасці. Таму я часам свядома не імкнуся скарыстацца нейкай магчымасцю атрымаць дапамогу, каб рэсурсы дасталіся таму, каму яны больш патрэбныя.

Для мяне неяк дзіўна, што ў 2026 годзе многія не ведаюць або не хочуць ведаць пра Міжнародны гуманітарны фонд і пра тое, як ён працуе. У некаторых нейкія дзіцячыя ўяўленні, што Святлана Ціханоўская сядзіць на мяшках з наяўнымі, сама праглядае анкеты і пальчыкам паказвае, каму варта дапамагчы, а каму не.

У Венесуэле, М'янме, Грузіі таксама за гэтыя гады былі масавыя пратэсты і эміграцыя. Палітвязні тысячамі сядзяць у Егіпце і на Кубе. Прыклад сотняў тысяч расійскіх эмігрантаў — зусім побач. Але чамусьці садзейнічанне і дапамога з боку Захаду аказваюцца менавіта беларускім палітвязням. Многія думаюць, што, відаць, проста таму, што яны самі па сабе такія важныя і Захад разам са сваімі падаткаплацельшчыкамі ад нараджэння ім нешта абавязаны.

Я вось дагэтуль сяджу без якіх-небудзь дакументаў, картак і банкаўскіх рахункаў. Банальна не магу завесці сім-карту на сваё імя. Калі шчыра — так жыць вельмі нязручна. Але я і цяпер гатовы ад усяго сэрца моцна абняць тых літоўскіх памежнікаў, якія сустракалі нас 19 сакавіка і афармлялі часовыя візы.

Цяпер пра тое, што магло б быць лепш.

Паколькі еўрапейскія сродкі ідуць у розныя арганізацыі і ініцыятывы, ім не хапае адзінага пункта ўваходу. Нешта накшталт умоўнага чат-бота альбо сайта, куды ты мог бы напісаць, і адразу ўсе 10 (умоўна) праваабарончых арганізацый і ініцыятыў ведалі б пра цябе і пачыналі аказваць дапамогу. Пакуль сістэма працуе наадварот: ты павінен напісаць усім і банальна часам не ведаеш, што, дзе і як.

Другое — сапраўды ёсць момант «шанцавання». Мяне вывезлі амерыканцы і аказалі мне добрую дапамогу. Але ёсць тыя, хто адседзеў поўны тэрмін і сваім ходам выехаў з Беларусі. Ёсць тыя, хто застаўся ўнутры РБ. Як эфектыўна дапамагаць гэтым людзям, як праваабаронцам разабрацца, хто ёсць хто, — яшчэ тая праблема з зорачкай.

Асабіста я супраць дапамогі тым, хто ў зняволенні свядома і сістэмна працаваў на адміністрацыю на шкоду іншым. Не лічу іх палітвязнямі.

Трэцяе — гэта ўжо крыху ўбок ад тэмы, але асабіста для мяне гэта важна. Нам трэба думаць, як сістэмна арганізаваць дапамогу нашым добраахвотнікам, якія прайшлі вайну і вярнуліся да звычайнага жыцця.

І так, сярод работнікаў арганізацый, якія дапамагаюць, ёсць не толькі «халодныя». Я асабіста пазнаёміўся з шэрагам эмпатычных і выдатных людзей, якія нават пасля гадоў аказання дапамогі яшчэ могуць праяўляць шчырасць. Нягледзячы на ўсю вашу стомленасць і выгаранне — ведайце, вы вялікія малайцы.

Хачу сказаць: пакуль пэўная асобная мразота на грошы расійскіх алігархаў (наўрад ці ім гэбня плаціць) сістэмна атакуе ўсю тэму дапамогі палітвязням, велізарная колькасць тых, хто адседзеў, ціха наладжвае сваё жыццё.

Ім цяжка, іх цалкам абнулілі, у большасці разваліліся сем'і, а вакол няма звыклага сацыяльнага кола. Яны пераносілі катаванні, галадалі і мерзлі, месяцамі сядзелі ў ШЫЗА. А цяпер не ныюць, чамусьці вучацца, будуюць планы і нават думаюць пра тое, як у будучыні дапамагчы іншым.

Вам ёсць кім ганарыцца, але вы іх проста не заўважыце, бо нармальныя людзі занадта сумныя для мясцовай тусоўкі», — напісаў Эдуард Пальчыс.

Каментары38

  • Rampapam
    28.08.2026
    Як гэта нас набліжае да перамогі над Лукой?
    Наадварот трэба дапамагаць тым хто перайшоў на наш бок, нават калі для выжывання трэба было супрацоўнічаць.
    Паверце мне, у Беларусі хапае лукашыстаў і прыкарытнікаў якіх мы пасадзім і забярэм іх пенсіі і маёмасць як рэпарацыі для ўсіх пацярпелых ад лукашызму. Нават у тых хто зараз сядзіць за мяжой і думае што ён разумны і справядлівасць да яго не дабярэцца ;)
  • лепш
    28.08.2026
    РБ гэта калька з расейцаў. Чытай закон аб назве
  • Tut
    28.08.2026
    Калі сыходзіць з прынцыпу справядлівасці, то дапамогу трэба даваць кожнаму палітвязню. Не трэба падзяляць палітвязняў на розныя гатункі. А вось стаўленне да кожнага палітвязня гэта ўжо вызначаюць людзі асабіста, бо нават супраца з адміністрацыяй бывае вельмі рознай пры вельмі розных абставінах.

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая настаўніца звольнілася са школы і з’ехала ў Батумі. Але завуч усё роўна напісала на яе заяву ў міліцыю за эфіры ў тыктоку15

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах5

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?5

У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў13

Хуткасны цягнік паміж вакзалам і аэрапортам у Мінску запусцяць праз 2‑3 гады6

На Нямізе прадаюць гістарычны будынак 19 стагоддзя1

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных12

Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў8

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць