Культура

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця

У агульны спіс увайшлі 22 кнігі, у тым ліку пазначана, што шэсць аўтараў зашыфраваныя, паведамляе Беларускі ПЭН.

Кнігі, уключаныя ў поўны спіс, былі выдадзеныя як у Беларусі, так і за яе межамі — у Польшчы, Літве ды іншых краінах.

Поўны спіс:

  1. «Ніці» — Макар (Янушкевіч, 2025)
  2. «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» — Зміцер Вішнёў (Skaryna Press, 2025)
  3. «Вера — дачка флібусцьера» — Валянцін Вяркееў (Gutenberg Publisher, 2025)
  4. «Цесля жыцця» — Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
  5. «Пляц» — Зміцер Залозны (зашыфраваны ўдзел)
  6. «Дамашаны» — Антон Зарэмба (зашыфраваны ўдзел)
  7. «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, 2025)
  8. «Халодныя землі» — Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025)
  9. «Лірнік» — Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел)
  10. «Хто ты, дрон?» — Ганна Кручкова (Gutenberg Publisher, 2025)
  11. «Mosa» — Зміцер Крэс (Логвінаў, 2025)
  12. «Значныя дні» — Цімур Кудзеліч (Skaryna Press, 2025)
  13. «Гульня ў Освальда. Quest» — Аляксандар Лукашук (Kamunikat.org, 2025)
  14. «Яблык у валізцы» — Уладзіслаў Наважылаў (Grunwald Publishing, 2025)
  15. «Дагарала кастрышча» — Язэп Панямонскіх (зашыфраваны ўдзел)
  16. «Эйфарыя» — Марыя Пархімчык (Пфляўмбаўм, 2025)
  17. «Цягнік да Познаня» — Аляксей Правалоцкі (Gutenberg Publisher, 2025)
  18. «Радзіна» — Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025)
  19. «Боў і смерць у Хротне» — Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025)
  20. «Раз два тры чатыры два» — Пётр Уманскі (RozUM Media, 2025)
  21. «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) — Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)
  22. «Спроба эксперыментальнага канструявання сябе» (кнігі 1 і 2) — Макс Шчур (SayBeat, 2025)

У журы ўвайшлі пісьменнік, культуролаг, рэдактар, Сяргей Календа, журналіст і літаратар, лаўрэат прэміі Гедройця мінулага года Сяргей Дубавец, перакладчыца, рэдактарка і літаратуразнаўца Яна Бэрнатовіч, беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў, пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца Ганна Янкута.

Далей будзе вызначаны доўгі спіс, кароткі спіс (6 кніг), само ўручэнне пройдзе 7 лістапада ў Гданьску.

Сёлета прэмія будзе ўручацца ў 15 раз, а яе першым лаўрэатам у 2012 годзе быў Павел Касцюкевіч за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць