Грамадства22

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі

У авіякампаніі «Белавія» расказалі, чаму ў бартавым меню авіяперавозчыка дагэтуль няма дранікаў. Як патлумачыла выданню Tochka.by начальніца комплексу наземнага абслугоўвання авіякампаніі Галіна Каўшова, прыгатаваць гэтую страву для падачы ў самалёце аказалася не так проста.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: Getty Images

«Дранікі — прадукт даволі складаны, каб падаць страву ў самалёце менавіта так, як мы любім у Беларусі, з пылу з жару. А тое, што дойдзе да пасажыра пасля гатавання і папярэдняга падагрэву на борце, нас не задавальняе. Пройдзе даволі шмат часу, дранік не будзе ўжо тым самым смачным і гарачым, калі ён прыносіць самую вялікую асалоду», — пракаментавала прадстаўніца авіяперавозчыка.

Галіна Каўшова адзначыла, што ежа ў палёце не павінна расчароўваць пасажыра.

«Таму і няма ў меню дранікаў. Але мы працуем над гэтым. І калі атрымаецца дамагчыся таго смаку, які нам спадабаецца, тады і на борце пачнём падаваць гэтую страву», — запэўніла яна.

Акрамя таго, Belavia паказала журналістам дадатковае бартавое харчаванне. Такая опцыя ў палёце платная. Яна дадаецца ў браніраванне на сайце авіякампаніі ў раздзеле «Статус браніравання» не пазней чым за 25 гадзін да вылету.

Фота: Павел Русак / Tochka.by

На выбар пасажырам прапануюць сэты з піражкоў.

«Мы доўга думалі пра тое, якую страву прапанаваць, каб яе было смачна і зручна есці ў самалёце. І каб гэта было з адценнем чагосьці самабытнага. Не хот-дог ці бургер. І было вырашана, што добрымі будуць піражкі. Яны даюць нейкую хатнюю ўтульнасць. І нам захацелася вось так парадаваць нашых пасажыраў, зрабіць палёт камфортным», — адзначыла Галіна Каўшова.

Каментары2

  • 19.12.2025
    Паспрабуйце падаваць мачанку .
  • Менажарка
    20.12.2025
    Да пишите же вы по беларуски на упаковках. Где ваше чувство собственного достоинтства?

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць