Свет77

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным

Спецпрадстаўнік ЗША Стыў Уіткаф і зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер далажылі Дональду Трампу пра сваю сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, якая прайшла 2 снежня ў Маскве.

Дональд Трамп і ягоны спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф. Фота: The White House

Як паведамляе Reuters, неназваны прадстаўнік Белага дома сказаў, што сустрэча паміж бакамі прайшла змястоўна і плённа.

«ЗША і Расія ўдзельнічалі ў стараннай, прадуктыўнай сустрэчы. Спецыяльны пасланнік Уіткаф і спадар Кушнер далажылі прэзідэнту і ўкраінскаму боку пасля сустрэчы», — расказаў ён выданню.

Дэталяў, што менавіта Уіткаф і Кушнер дакладвалі Трампу і ўкраінскаму боку, раскрыта не было.

У той жа час міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга пацвердзіў, што пасля перамоў у Маскве ўкраінскі прадстаўнік, сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў меў тэлефонную размову са Стывам Уіткафам. Міністр, аднак, адзначыў, што праз тэлефон складана абмяркоўваць дэталі, бо гэта вельмі адчувальны працэс.

Увогуле ж прадстаўнікі амерыканскай дэлегацыі адзначылі, што размовы ў Маскве мелі станоўчае значэнне для мірнага працэсу. Акрамя таго, ЗША запрасілі ўкраінскую дэлегацыю працягнуць перамовы ў Амерыцы.

Напярэдадні Уіткаф і Кушнер наведалі Маскву, дзе абмяркоўвалі з Пуціным магчымасці дасягнення міру паміж Украінай і Расіяй. Акрамя асноўнага амерыканскага плана, расійскаму боку перадалі яшчэ нейкія чатыры дадатковыя дакументы.

Пасля перамоў у Крамлі заявілі, што кампрамісаў пакуль няма, але ёсць патэнцыял працягваць дыялог. Паводле слоў памочніка Пуціна Юрыя Ушакова, абмяркоўваліся некалькі магчымых схем урэгулявання ваеннага канфлікту.

Каментары7

  • Али Баба
    04.12.2025
    Владим Саныч снова пролетел мимо высоких договаривающихся сторон? Плохо благодарил Донни,карт разумеется нет,ну и костюм не той системы.
  • Один день на Олимпе
    04.12.2025
    Кабинет Первого. Везде золото и ничего, кроме золота.
    Трамп (сонно) - Ну-с, поговорили-с?
    Виткофф (стукая каблуками) - Так, точно, Ва-ше-Прево-сходи-тель-ство!
    Трамп (теряя терпения) - Чего ты тянешь, дурак, рассказывай!
    Виткофф (вытянувшись как струна) - Продуктивно поговорили, Ва-ше-Прево-сходи-тель-ство!
    Трамп (краснея) - О чём говорили продуктивно, дурак?
    Виткофф (чеканя каждое слово) - О переговорах говорили продуктивно, Ва-ше-Прево-сходи-тель-ство!
    Трамп (стервенея) - А ну, пшол вон, дурак!
    Где-то за дверью громко хихикает Кушнер.
    Виткофф (становясь на носки) - Рад стараться, Ва-ше-Прево-сходи-тель-ство!
    Виткофф по строевому разворачивается и чеканя шаг выходит из кабинета.
    Трамп (остывая) - Послал дурного - посылай другого.
    Звенит в колокольчик, входит DJ Вэнс.
    Занавес.
  • Сволачы
    04.12.2025
    Брыдкія твары, брудныя душы.

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць